4.перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.
Б. з недахопамі.
5.зб. Біты посуд, шкло і пад.
Цагляны б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пе́чак ’фундамент печы’ (Ян.). З апечак ’цагляны ці металічны падмурак печы’. Параўн. ст.-рус.опечекь аснова для печы1 (1561 г.). Да печ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІВЯНЕ́ЦКІ АЛЯКСЕ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1905—07 на могілках у г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл. па фундацыі ген. Э.Каверскага. Цагляны аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і квадратнымі сакрысціямі. На гал. фасадзе выступае 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Над апсідай чатырохгранная шатровая вежа-ліхтар. Прастора нефа перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі на падпружных арках, упрыгожанымі паліхромнай арнаментальнай размалёўкай. Перад касцёлам 3-арачная мураваная брама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
здаўна́, прысл.
З даўніх часоў, з даўняй пары. На стыку Нёмана і Лошы Цагляны млын стаяў здаўна.Астрэйка.Маладая сама хадзіла да суседзяў — такі ўжо вядзецца здаўна ў беларускіх вёсках парадак, — запрашала да сябе на вяселле.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЭ́ЛЬВЕНСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры 19 ст. з элементамі. псеўдарускага стылю. Пабудавана на фундаменце драўлянай царквы 1443 у г.п. Зэльва (Гродзенская вобл.). Цагляны 1-нефавы прамавугольны ў плане асн. аб’ём з квадратнай званіцай і паўкруглай апсідай пад 2-схільным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца 2-ярусная, з паўцыркульнымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невял. купал на круглым барабане. У інтэр’еры над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геам. арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМЕ́ДА БАША́РА МАЎЗАЛЕ́Й,
помнік сярэдневяковага дойлідства ў Таджыкістане. Знаходзіцца ў горным с. Мазары-Шэрыф за 35 км на ПдУ ад г. Пенджыкент. Пабудаваны, верагодна, у 11—12 ст.Цагляны маўзалей-мячэць квадратны ў плане, з нішамі на восях і вуглавымі камерамі. Складаецца з купальнай малітоўнай залы (разны гліняны міхраб, 11 ст.) з парталам (1342—43), аздобленым разной паліванай і непаліванай тэракотай, маёлікай, 2 купальных пахавальняў (паўн.-ўсх. — 11—12 ст.), мае склеп, надмагіллі з разной паліванай тэракотай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК,
помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў Гродне ў 1884. Трохпавярховы цагляны будынак на высокім цокалі. З паўд. боку да яго прымыкае 2-павярховае крыло. Насычаны арх.-пластычны дэкор уключае руст, прафіляваныя філёнгі з гірляндамі, лучковыя сандрыкі, арнаментальныя паясы меандра і дубовых галінак. Па баках фасада над прафіляваным карнізам з сухарыкамі пастаўлены лучковы і прамавугольны атыкі. Бакавы ўваход вылучаны рызалітам з балконам. На дваровым фасадзе выступаюць глыбокія рызаліты лесвічнай клеткі і тарцовых залаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл. Будынак цагляны, складаецца з крыжовага ў плане асн. аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсіды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам чацвярык з вял. светлавым васьмігранным барабанам з купалам. Бабінец завершаны 3-яруснай вежай-званіцай (2 чацверыкі і васьмярык з гранёным купалам). Купал і званіца ўвянчаны галоўкамі. У дэкоры выкарыстаны плоскія нішы, сухарыкі, раскрапоўкі ў выглядзе трохвугольных франтонаў, двухколерная тынкоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падму́рак, -рка м., прям., перен. фунда́мент; основа́ние ср.;
цагля́ны п. — кирпи́чный фунда́мент; кирпи́чное основа́ние;
◊ закла́сці п. — заложи́ть осно́вы (фунда́мент)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Камяні́ца1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск.kamienica ’тс’.
Камяні́ца2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.