Ахлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (Інстр. лекс.), ахлупавата ’не крута’, ахлупны ’ахопліваючы, верхні’ (Касп.), рус. о́хлуп, о́хлупь ’вільчык, верхняя частка страхі’, о́хлупень ’тс’. Звязана з гукапераймальным хлопаць ’стукаць, ляскаць, выдаваць адрывістыя гукі’ чаргаваннем галоснага асновы, якая мае значэнне ’выдаваць шум, закрываючы ці адкрываючы адтуліну’, параўн. захлупі́цца ’задыхнуцца (ад раптоўнага недахопу паветра)’, рус. бранск. адхлупнуть ’адклеіцца, адстаць’, балг. захлупвам ’закрываць накрыўкай, пераварочваць уверх дном’, захлупак, похлупак ’накрыўка’ (адносна апошніх гл. Мірчаў, БЕ, 10, 2–3, 218–220); з захаваннем галоснага о рус. захлопнуть ’рэзка закрыць’, захлопка затычка’, славац. chlopňa ’накрыўка’; Махэк₂ (287) выводзіць рус. охлупень ад *xlupěti ’вісець, падаць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага *xlup — для абазначэння розных рухаў, галоўным чынам раптоўных, нечаканых (там жа, 200 і наст.). Неверагодна перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах адносна рускага слова Фасмер, 3, 176 (з о‑ і хлупь ’хвост’, ’гузка ў птушак’). Параўн. ашлап.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хло́пать несов.
1. (твёрдым по твёрдому) ля́паць, бра́згаць, гру́каць;
хло́пать две́рью, кры́шкой ля́паць (бра́згаць, гру́каць) дзвяра́мі, ве́кам;
хло́пать руко́й по столу́ ля́паць (гру́каць) руко́й па стале́;
ста́вни хло́пают акані́цы ля́паюць (бра́згаюць);
2. (чем-л. мягким или по мягкому) ля́паць; ля́скаць; (преимущественно в ладоши, по воде и т. п.) пля́скаць; (преимущественно крыльями, по плечу и т. п.) ло́паць; (по плечу — ещё) ля́паць;
3. (о пробках, выстрелах и т. п.) хло́паць, ба́хкаць;
4. (глазами) разг. лы́паць;
◊
хло́пать глаза́ми лы́паць вачы́ма;
хло́пать уша́ми разве́сіць (разве́шваць) ву́шы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)