ІМПРЫ́НЦЫНГ (англ. imprinting ад imprint пакідаць след, запамінаць),

у біялогіі — працэс фарміравання ў раннім перыядзе развіцця арганізма ўстойлівай індывід. выбіральнасці да знешніх стымулаў, а таксама спец. форма навучання жывёл, фіксацыя ў іх памяці адметных прыкмет аб’ектаў, некат. прыроджаных паводзінскіх актаў. Асновы навук. канцэпцыі І. заклаў у 1930-я г. аўстр. біёлаг К.​Лорэнц. Фарміраванне І. магчыма толькі на позніх этапах эмбрыянальнага і на ранніх этапах постэмбрыянальнага развіцця, на працягу фіксаваных крытычных, або адчувальных, перыядаў. Ад звычайных відаў навучання адрозніваецца хуткасцю ўзнікнення і працягласцю дзеяння. Напр., рэакцыя руху ў вывадкавых птушак неабарачальна замацоўваецца (запамінаецца) у першыя дні жыцця. Прыроджаная рэакцыя навучання дазваляе жывёлам рухацца за бацькамі і адзін за адным, «пазнаваць» іх. У птушак і млекакормячых вядома таксама з’ява палавога І. (ідэнтыфікацыя асобінай сваёй відавой прыналежнасці). У псіхалогіі І. называюць утварэнне ўстойлівых слядоў у псіхіцы чалавека пасля аднаразовага перажывання.

т. 7, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жа́ціцы ’жаночыя асобіны канапель’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Паколькі фіксацыя ў адзіным пункце, ці не памылка запісу замест ма́ціцы (параўн. у Даля матки ’тс’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́цаць ’забіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна. Фіксацыя слова дазваляе суаднесці з літ. kùcas ’дубіна, палена’. Не выключана і кантамінацыя з незафіксаваным гукапераймальным о́цаць < ко́каць/ко́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірунда́ ’глупства’ (Бяльк.). З рус. ерунда́ (першая фіксацыя — 1845 г.), якое ўзнікла ў мове семінарыстаў з лац. gerundium ’герундый’ (Фасмер, 2, 26; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турма́чыць ‘задурваць’ (Юрч. СНС). Не зусім ясна. Бліжэйшую крыніцу паходжання дзеяслова можна бачыць у рус. курск. турма́к — пра бесталковага чалавека (фіксацыя 1852 г., СРНГ), далейшыя сувязі не вызначаны. Параўн. турман2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыльну́ць ’прыціснуцца, прыпасці’; перан. ’старанна ўзяцца за работу’ (Юрч.). Адзіная фіксацыя сведчыць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. прильну́ть. На ненародны (г. зн. неспрадвечны) характар беспрэфіксальнага ільну́ть (гл.) звяртаў увагу яшчэ Карскі (1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэк ‘збудаванне для вела- і мотаспорту’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), першая фіксацыя ў 1902 г.: трэк … на лісапедах ганяюцца адзін за другім (К. Каганец). Запазычана з англ. track ‘тс’, ‘след, дарога’, відаць, праз рус. трек ‘збудаванне для веласпорту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Добрасусе́дскі ’добрасуседскі’ (БРС). Рус. добрососе́дский, укр. добросусі́дський, польск. dobrosąsiedzki, балг. добросъсе́дски. Калька з ням. gutnachbarlich. У рус. мове першая фіксацыя ў 1935 г. (слоўнік Ушакова). У бел. і ўкр. мовах, відаць, запазычанне непасрэдна з рус. мовы. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здро ’ніжняя частка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэ́жаць, рэ́жэць ’пясчанае поле’ (ЛА, 2). Няма пэўнасці, што слушна вызначана семантыка: жоўты пясок, што там будэ, ек там самэй рэжэць. Адзінкавая фіксацыя, усе астатнія назвы тым ці іншым чынам звязаныя з лексемай пясок. Можна дапусціць уплыў рэжа ’дзёран; дзірван’ (гл. рэж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)