Éinbildung f -, -en

1) уяўле́нне, фанта́зія

2) пага́рда, фанабэ́рыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

animism [ˈænɪmɪzəm] n. анімі́зм (уяўленне пра існаванне душы ў кожнай рэчы; надзяленне прадметаў і з’яў прыроды ўласцівасцямі жывых істот)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

візіяне́р

(фр. visionnaire, ад лац. visio, -onis = уяўленне, вобраз)

чалавек, які падлягае галюцынацыям.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЯРЭ́ВАРАЦЕНЬ,

фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т. л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл. Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязана з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).

т. 13, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паня́цце ’адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека; уяўленне аб чым-н.; веданне чаго-н.’ (ТСБМ). З рус. поня́тие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НЕКРО́ПАЛЬ (ад грэч. nekros мёртвы + polis горад),

назва могільніка ў краінах Стараж. Усходу, антычнага свету, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Бываюць грунтавыя, падземныя (катакомбы), курганныя, а таксама могілкі, што маюць асаблівы статус (напр., Н. Аляксандра-Неўскай лаўры ў С.-Пецярбургу). Найб. вядомыя Н. — «Даліна цароў» у Егіпце, «Дыпілонскія могілкі» ў Афінах з надмагільнымі скульптурамі 5—4 ст. да н.э. Знаходкі ў Н. даюць уяўленне пра побыт і культуру народа.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛУТАНІ́ЗМ (ад грэч. Pluton Плутон, бог падземнага царства),

геалагічная канцэпцыя канца 18 — пач. 19 ст. пра вядучую ролю ўнутраных сіл у геал. гісторыі Зямлі. Надаваў гал. значэнне дзеянню эндагенных працэсаў (асабліва глыбіннаму магматызму і вулканізму) у фарміраванні і пераўтварэнні парод зямной кары. Канцэпцыя распрацавана шатл. геолагам Дж.​Гетанам («Тэорыя Зямлі», 1795). Развіццё П. адбывалася ў супрацьпастаўленні нептунізму. Уяўленне пра ўтварэнне асадкавых горных парод было памылковым.

т. 12, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

виде́ние ср. пры́від, -ду м.; (призрак) здань, род. зда́ні ж.; (возникающий в сознании образ) уяўле́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Image ['imi] n -(s), -s

1) псіхал. во́браз, уяўле́нне

2) і́мідж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)