1. і што. Прывесці ў рух паверхню чаго‑н.; выклікаць хвалі. Шторм усхваляваў возера. Вецер усхваляваў жыта.
2.каго. Прывесці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыць. Расказ хлопчыка да слёз ўсхваляваў Марыну Мікалаеўну.Кавалёў.Шырокім шляхам прыляцела ў вёску чуткі аб рэвалюцыі. Яна ўсхвалявала людзей.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́лах ’спалох, перапуд, пярэпалах’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш., Нас., Касп.). Укр.поло́х ’страх’, рус.поло́х ’тс’, н.-луж.płoch ’тс’, сюды ж чэш., славац.plachý ’палахлівы; нясмелы’, славен.plah ’нясмелы’, серб.-харв.пла̏х ’хуткі, рэзкі’, балг.плах ’нясмелы, палахлівы; страх’. Прасл.*polxъ, магчыма, роднаснае грэч.πάλλω ’ўзбуджаю, уражваю’ (Фасмер, 3, 317). Паводле Сноя (448; гл. таксама SR, 35, 3, 269–275), узыходзіць да і.-е.*polo‑ ’страх’, вытворнае ад *pel‑ ’устрывожыць’, сюды ж гоц.us‑filma ’перапалоханы’ і пад.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
скаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
1. Зрабіць мутным, узбоўтаным. — Ах! — даўбешкаю махнуў, Цэліўся па палі. Але міма дзеўбануў, Скаламуціў хвалі.Калачынскі.//перан. Зрабіць няясным, заблытаным. [Тэатр] вытузаў сілу, разблытаў нервы, скаламуціў жыццё...Гартны.
2.перан. Вывесці са стану спакою; устрывожыць, усхваляваць.
•••
Вады не скаламуціць — тое, што і вады не замуціць. А вось і сам Стафан з маладымі, але густаватымі ўжо вусамі — ціхі, вады не скаламуціць.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь.С. Александровіч.Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх.Броўка.Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану?Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́зіць, уражу, уразіш, уразіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць вялікае ўражанне, моцна ўсхваляваць, устрывожыць. Партызанскі гарадок нас уразіў сваім выглядам і нейкай няўлоўнай урачыстасцю.Няхай.Сустрэча з цівуном і аратым так уразіла.. [Кастуся], што ён доўга не мог апамятацца.Якімовіч.
2. Балюча закрануць, пакрыўдзіць каго‑, што‑н. [Лабановіч] стараўся выправіць і адзначыць [памылкі] так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца.Колас.Словы гаспадыні так уразілі .. [Віцю], што хлопец разгубіўся. Адразу зрабілася горача.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaalarmować
зак.
1. падняць трывогу; падняць на ногі; устрывожыць;
2.kogoczym папярэдзіць кагоаб чым, сігналізаваць камуаб чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
устрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адустрывожыць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, хвалявання. Устрывожаны камендант.. загадаў двум сваім салдатам з аховы неадкладна праверыць, хто страляе і па чыйму дазволу.Якімовіч.— Што з табой, Ваня, ты нездаровы, ці што? — спытала ўстрывожаная жонка.Карпюк.// Які выражае трывогу, хваляванне. — Хто гэта? — пачуўся ўстрывожаны жаночы голас.Скрыпка.А .. [Таня] нібы не заўважала ўстрывожаных мужавых вачэй.Новікаў.// Успуджаны, сагнаны з месца. Устрывожаныя птушкі ўзвіваліся ў паветра, высока кружыліся ў небе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцную трывогу, неспакой; устрывожыць. Цьмяныя, але жывучыя ў дзіцячай душы ўспаміны пра бацьку растрывожылі Віцю.Якімовіч.Пасля вячэры не хацелася ісці спаць. Тамаш растрывожыў душу.Чарнышэвіч.
2. Прывесці ў рух, вывеўшы са стану нерухомасці, спакою. Растрывожыць мурашнік. Растрывожыць рой.
3.Разм. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; развярэдзіць. Растрывожыць рану./уперан.ужыв.[Варашкін] папытаў, добра не падумаўшы, хацеў, каб на лепшае было, а яно [вунь] як павярнулася — незагоеную рану сябру растрывожыў.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.каго. Вельмі моцна ўсхваляваць; устрывожыць. Максіму шмат разоў пісалі пра гераічную смерць бацькі, але напамінак маці неяк асабліва ўзрушыў яго.Шамякін.Над .. балотам аж стогнуць канюхі. .. Узрушыў іх нехта, носяцца, выпрастаўшы крылы.Пташнікаў.Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта?Колас.Песня з-за сцяны ўзрушыла мяне, давяла да нейкай унікальнай хваробы, якую ніякі доктар не адгадае і не вылечыць.Дуброўскі.
2.што. Разм. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго‑н. Узрушыць зямлю па градах. Вецер узрушыў гладзь возера.//перан. Пазбавіць устойлівасці, трываласці; пахіснуць. Хіба не магло так здарыцца, што сярод .. [бальшавікоў] убачылі б мы і Пуліхава, калі б толькі да дзён, што ўзрушылі свет, яму выпала дажыць!..Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)