устрыво́жыць гл. трывожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устрыво́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. устрыво́жу устрыво́жым
2-я ас. устрыво́жыш устрыво́жыце
3-я ас. устрыво́жыць устрыво́жаць
Прошлы час
м. устрыво́жыў устрыво́жылі
ж. устрыво́жыла
н. устрыво́жыла
Загадны лад
2-я ас. устрыво́ж устрыво́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час устрыво́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

устрыво́жыць сов. встрево́жить, обеспоко́ить, взволнова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Выклікаць у кім‑н. трывогу, страх. Нечаканы прыезд няпрошаных гасцей устрывожыў гаспадароў хутара. Якімовіч. Масавыя ўцёкі з лагера ўстрывожылі фашыстаў. Мяжэвіч. // Парушыць спакой. Не бойся, любая, не бойся, Я не ўстрывожу твой спакой. Пысін. — Да рання далёка яшчэ, — устрывожыў сусед маўчанку і бліжэй прысунуўся да вогнішча. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устрыво́жыць be¦únruhigen vt, áufregen vt, in Únruhe versétzen; auf die Béine bríngen* (узбурыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго-што.

1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.

Трывожыла становішча на фронце.

2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.

Не трэба яго т.

3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.

4. Раздражняць, раз’ятрываць.

Т. рану.

|| зак. устрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.), стрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2 знач.) і патрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

встрево́жить сов. устрыво́жыць; занепако́іць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

strwożyć

зак. устрывожыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zatrwożyć

зак. устрывожыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́муляць

‘выцадзіць, сказаць павольна, неахвотна што-небудзь; устрывожыць, змучыць каго-небудзь, зрабіць турботы каму-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́муляю вы́муляем
2-я ас. вы́муляеш вы́муляеце
3-я ас. вы́муляе вы́муляюць
Прошлы час
м. вы́муляў вы́мулялі
ж. вы́муляла
н. вы́муляла
Загадны лад
2-я ас. вы́муляй вы́муляйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́муляўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)