przewiać

зак.

1. прадзьмуць;

2. праарфаваць (зерне машынай); правеяць (уручную)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przewiewać

незак.

1. прадзімаць;

2. праарфоўваць (зерне машынай); правейваць (уручную)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рукапа́шны ’які ажыццяўляецца без зброі або халоднай зброяй (пра бой, сутычку)’, рукапа́шная ’бой, сутычка без прымянення зброі або з халоднай зброяй’ (ТСБМ), рукапа́шны ’ручной работы, самаробны’, руко́пашуручную’ (ТС). Ц.-слав. і стараж.-рус. рукопашь. Ад *rǫka (гл. рука) і *paxati (гл. пахаць) (Фасмер, 3, 220, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЎТАШТУ́РМАН,

аўтаномная аэранавігацыйная прылада, якая аўтаматычна рэгіструе каардынаты і шлях лятальнага апарата (ЛА) на карце ці на экране. Падзяляюцца на вымяральнікі каардынат і праграмныя аўтаматы, што накіроўваюць палёт ЛА па зададзенай трасе ці да зададзенага пункта. Складаюцца з датчыкаў курсу і паветр. скорасці, каардынатных механізмаў і размнажальных прыстасаванняў. Адрозніваюць аўташтурманы простай інстр. навігацыі (каардынаты ЛА вызначаюцца без уліку дзеяння ветру), аўташтурманы з частковай аўтаматызацыяй (вымераныя паказчыкі скорасці і напрамку ветру ўводзяць уручную) і аўтаматызаваныя (на базе ЭВМ). Пры падключэнні аўтапілота ЛА можна накіроўваць без удзелу лётчыка. Выкарыстоўваецца ў комплексе з інш. аэранавігацыйнымі прыладамі (астранамічнымі, радыётэхнічнымі і інш.).

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІННАЎЗРЫЎНЫ́Я ЗАГАРО́ДЫ,

сістэма мінных палёў, адзіночных мін і загарод выбуховага рэчыва, якія размяшчаюцца на мясцовасці. Выкарыстоўваюцца з мэтай перашкоды праціўніку ў прасоўванні і манеўры (гл. Загароды). Па прызначэнні падзяляюцца на процітанк., проціпяхотныя, процідэсантныя, змешаныя, паводле спосабу прывядзення ў дзеянне — на кіроўныя і некіроўныя. Устанаўліваюць уручную, з дапамогай сродкаў механізацыі, у т. л. самалётаў, верталётаў, а таксама ракетамі і артылерыяй. На Беларусі пасля Вял. Айч. вайны выяўлена і абясшкоджана каля 27 млн. мін і інш. выбуховых рэчываў. У некат. раёнах размініраванне працягваецца.

Літ.:

Варенышев Б.В. Преодоление инженерных заграждений и препятствий. М., 1976.

С.​У.​Чарных.

т. 10, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІНЦЫРО́ЎКА (ад ням. pinzieren выдаляць канец),

прышчыпка, выдаленне верхавінкі парастка. У пладаводстве робяць у гадавальніках пры фарміраванні кроны ў раслін (абрыкос, груша, персік, яблыня) і ў садзе для рэгулявання росту парасткаў ці плоданашэння дрэў. Уручную або садовымі нажніцамі (секатарам) выдаляюць верхавінку і пакідаюць ч. парастка з 7—10 лістамі. За вегетац. перыяд П. праводзяць да 3 разоў. У агародніцтве П. робяць пры вырошчванні агуркоў (у цяпліцах), баклажанаў, брусельскай капусты, насенных раслін сталовага бурака і морквы (у адкрытым грунце); у паляводстве — пры доглядзе за насеннікамі цукр. буракоў (звычайна хім. сродкамі).

В.​І.​Кіцікаў.

т. 12, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Абабіць калоцячы; абтрэсці. У садзе даспявалі грушы і познія яблыкі, і дзед баяўся, каб хто не залез і не акалаціў іх. Рунец. // Уручную збольшага абмалаціць, абабіць (пра снапы жыта). Увосень за школаю ды за іншымі справамі.. [Рыгор] толькі жыта на насенне акалаціў ды змалоў крыху, і цяпер яго турбавала думка пра малацьбу. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sew [səʊ] v. (sewed, sewn orsewed) шыць; зашыва́ць;

sew by hand шыць уручну́ю

sew on [ˌsəʊˈɒn] phr. v. прышыва́ць;

Sew this button on, please. Прышый, калі ласка, гэты гузік.

sew up [ˌsəʊˈʌp] phr. v. зашыва́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wykonać

зак.

1. выканаць;

wykonać polecenie — выканаць даручэнне;

2. зрабіць;

wykonać ręcznie — зрабіць уручную

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дрызі́на

[ням. Draisine, ад K. Drais = прозвішча ням. вынаходцы (1785—1851)]

невялікая чыгуначная платформа або ваганетка, якая прыводзіцца ў рух уручную або рухавіком; выкарыстоўваецца для перавозкі людзей і грузаў на невялікую адлегласць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)