ЮМА́ТАЎ Георгій Аляксандравіч (11.3.1926, Масква — 4.10.1997),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1982). У кіно з 1947. Акцёр сучаснай тэмы. Зняўся ў фільмах: «Маладая гвардыя» (1948), «Розныя лёсы» (1956), «Жорсткасць» (1959), «Парожні рэйс» (1963), «Не забудзь, станцыя Лугавая» (1967), «Адзін з нас», «Афіцэры» (абодва 1971), «Лёс» (1978), «Пятроўка, 38», «Агарова, 6» (абодва 1980), «ТАССупаўнаважаны заявіць» (1981), «Прыступіць да ліквідацыі» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
representative1[ˌreprɪˈzentətɪv]n.
1. прадстаўні́к, дэлега́т, упаўнава́жаны;
representatives of the press прадстаўнікі́ прэ́сы
2. тыпо́вы прадстаўні́к
3. Representative член пала́ты прадстаўніко́ў ЗША
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЖУКО́ВІЧ Павел Антонавіч (1904, г. Барысаў Мінскай вобл. — 15.6.1944),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Мінскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну. З 1939 заг. аддзела Чашніцкага, 1-ы сакратар Куранецкага райкомаў КП(б)Б. Са жн. 1942 у тыле ворага, у кастр. 1942 — ліп. 1943 кіраўнік Барысаўскага падп. міжрайпартцэнтра, потым чл. Вілейскага падп. абкома КП(б)Б, упаўнаважаны па паўд.-ўсх. зоне Вілейскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН Пётр Сцяпанавіч (н. 9.3. 1927, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Латвійскі ун-т (1955). Працаваў у Рызе. З 1968 у Гродне, у 1978—85 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобл. Друкуецца з 1962. Піша на рус. мове. Аўтар кніг Прозы «Лютаўскі шарпак» (1978), «Росныя травы» (1981), «Трое розных» (1985), у якіх адлюстроўвае партыз. барацьбу ў Вял.Айч. вайну, паказваючы складаны ўнутр. свет герояў у драм. сітуацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НТ [ад лац. agens (agentis) які дзейнічае],
1) асоба, якая дзейнічае па даручэнні каго-н.; прадстаўнік установы, арг-цыі, упаўнаважаны.
2) А. дыпламатычны — афіц. асоба, якая ажыццяўляе знешнепаліт. прадстаўніцтва. У прыватнасці, агентамі з’яўляюцца дыпламат. прадстаўнікі і персанал пасольстваў, місій. А. консульскі — у практыцы некаторых дзяржаў службовая асоба консульскай установы.
3) А. разведкі — асоба, якая нелегальна выконвае заданні разведвальных органаў якой-н. краіны.
4) У навук. тэрміналогіі — дзейная прычына, якая выклікае пэўныя з’явы (у прыродзе, арганізме чалавека і інш.).