прыўне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што і ў што.

Уключыць, унесці што-н. дадатковае, пабочнае.

Рэчаіснасць прыўнесла ў жыццё многа змен.

|| незак. прыўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прыўнясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

причасти́тьI сов. (сделать участником чего-л.), уст. далучы́ць (да чаго), уключы́ць (у што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэнтге́н², -а, мн. -ы, -аў і пры падліку пераважна рэнтге́н, м.

1. Апарат для прасвечвання.

Р. паказаў змены касцявой тканкі.

Уключыць р.

2. Пазасістэмная адзінка вымярэння дозы рэнтгенаўскага ці гама-выпрамяненняў.

Узровень радыяцыі склаў трыццаць рэнтгенаў у гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інкарпарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Кніжн. Зрабіць (рабіць) інкарпарацыю чаго‑н.; далучыць (далучаць), уключыць (уключаць) у склад чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

power2 [ˈpaʊə] v.

1. прыво́дзіць у дзе́янне або́ рух

2. сілкава́ць, забяспе́чваць эне́ргіяй

power up [ˌpaʊərˈʌp] phr. v. уключы́ць сілкава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уключэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уключаць — уключыць і уключацца — уключыцца.

2. Спец. Тое, што ўключана; іншародная часціца. Газападобныя ўключэнні ў шкле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́льванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычт ’духавенства якой-небудзь царквы; клір’ (ТСБМ), ст.-бел. причтъ, причьтъ, причетъ, рус. причт, причет, причёт, укр. причет. З царк.-слав. причтъ, причьтъ, причетъ, дзе аддзеяслоўны назоўнік ад причисти ’прылічыць, уключыць’. Бліжэй да зыходнай формы ст.-бел. причтати ’прылічыць, спалучыць’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; зак.

1. Стаць маладзейшым (з выгляду).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць абноўленым па складзе членаў чаго-н., уключыць у свой склад большую колькасць моладзі.

Калектыў амаладзіўся.

|| незак. амало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. амало́джванне, -я, н.

|| наз. амаладжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приобщи́ть сов.

1. прылучы́ць, далучы́ць (да чаго), уключы́ць (у што);

2. (приложить) далучы́ць, дада́ць;

3. церк. прычасці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)