прыўне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што і ў што.

Уключыць, унесці што-н. дадатковае, пабочнае.

Рэчаіснасць прыўнесла ў жыццё многа змен.

|| незак. прыўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прыўнясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)