хіт

(англ. hit = удача, поспех)

вельмі модная песня, спектакль, фільм, кніга і г.д., што карыстаюцца поспехам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

turn-up [ˈtɜ:nʌp] n. BrE

1. што-н. загну́тае (манжэты)

2. шчаслі́вы вы́падак, уда́ча

3. infml нечака́ны паваро́т (справы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́спех, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Удача ў дасягненні чаго-н.

Дабіцца поспеху. 3 тым жа поспехам. (перан.: з такім жа вынікам).

2. Агульнае прызнанне.

Кніга мае п.

3. мн. Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад.

Сын робіць поспехі па фізіцы.

Як вашы поспехі? (як справы?; разм.).

З поспехам — лёгка, паспяхова, без цяжкасцей.

Тут можна з поспехам прымяніць гэты метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарту́на, ‑ы, ж.

Кніжн.

1. Удача, поспех; шчаслівы лёс. Дземідзецкі адчуў, што фартуна, нарэшце, павярнулася да яго сваім тварам. Новікаў.

2. Уст. Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі. Пестрак.

[Лац. fortuna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

happiness

[ˈhæpinəs]

n.

1) шча́сьце n., задаво́ленасьць f.

2) уда́ча f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тала́н1удача, шанцаванне; лёс, доля; шчасце’ (Нар. Гом., Ян., ПСл, Пятк. 2), ’талент’ (Касп.), ’разумнік, шчасліўчык’ (Яўс.), тала́н, тала́ньудача, шчасце’ (Мат. Гом., Растарг.), тала́н, тала́нт ’лёс, шчасце, удача’ (ТС), тала́нь ’дараванне, шчасце, доля’ (Байк. і Некр.), ’лёс’ (чач., Жыв. НС), ’талент; шчасце, доля’ (Нас., Бяльк.), ’шанцаванне’ (Юрч.), тала́ня ’ўдача’ (Касп.; б.-каш., ЛА, 3). Сюды ж тала́ніць ’удавацца, мець удачу’ (Нас., Касп.), ’шанцаваць, шчасціць’ (Некр. і Байк., Юрч. Вытв., ТС, Мат. Гом.; светлаг., б.-каш., ЛА, 3), тала́нлівы ’удачлівы’ (Нар. Гом.), ’шчаслівы; таленавіты, адораны’ (Нас.), тала́нны ’здольны’ (Жд. 3). Укр. тала́н ’доля, жыццёвы шлях’, рус. дыял. талан ’шчасце, удача; прыбытак, знаходка’. З цюркскіх моў, дзе тур. talan ’грабеж; здабыча’, кірг. талан ’шчасце’, якія паходзяць ад цюрк. tala ’рабаваць, нішчыць’ (ЕСУМ, 5, 507; Фасмер, 4, 14; Анікін, 529). Дапускаецца змяшэнне народнага тала́н, тала́нь з рус. талант, гл. талент.

Тала́н2 ’участак, няпэўная мера плошчы’ (карэліц., З нар. сл.). Няясна.

Тала́н3 ’званок, які чапляецца на шыю карове’ (докш., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. укр. дыял. тала́нтати ’боўтацца, хістацца’.

Тала́н4 ’тоўсты, мажны’ ў параўнанні: сыты, як талан (Шат., Стан.). Магчыма, да талан1 (гл.) са значэннем ’удача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

Шчаслівае дзяцінства.

Шчаслівая ўсмешка.

Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу.

Ш. білет.

У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы.

Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.

Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Vlltreffer m -s, -

1. вайск. прамо́е папада́нне

2. перан. по́спех, уда́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

triumph1 [ˈtraɪəmf] n.

1. (over) трыу́мф; урачы́стасць

2. перамо́га; уда́ча;

the triumph of good over evil перамо́га дабра́ над злом

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАЛАРМЭ́ ((Mallarmé) Стэфан) (18.3.1842, Парыж — 9.9.1898),

французскі паэт; галава сімвалізму. Вучыўся ў Англіі і Францыі. Друкаваўся з 1862. Зведаў уплыў Ш.​Бадлера і Э.​По. У эклозе «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» (каля 1865, аднайм. сімф. прэлюдыя К.​Дэбюсі, 1892), драм. паэме «Ірадыяда» (1867—69), паэмах «Ігітур» (1869), «Удача ніколі не скасуе выпадку» (1897), зб-ках «Вершы» (1887), «Вершы з нагоды» (1880—98), «Вершы і проза» (1893), вершы «Проза для Дэзесента» (1885) праз полісемічны сімвал, сугестыўнасць імкнуўся да спасціжэння неспасцігальнага, «звышпачуццёвага», таемнай сутнасці быцця. Яго паэзія адметная асацыятыўнасцю, меладычнасцю, адмаўленнем сінтакс. і семантычных норм, насычана інверсіямі, прасякнута характэрнымі для эпохі дэкадансу настроямі тугі, адзіноты, безабароннасці чалавека. Аўтар філал. і гіст. кніг «Англійскія словы» (1878), «Антычныя багі» (1880), зб. тэарэт. прац «Адхіленні» (1897), літ.-крытычных артыкулаў.

Тв.:

Рус. пер. — Собр. стихотворений. М., 1990;

Соч. в стихах и прозе. М., 1995.

Літ.:

Обломиевский Д.Д. Французский символизм. М., 1973;

Великовский С.И. В скрешенье лучей;

Групповой портрет с Полем Элюаром. М., 1987.

Е.​А.​Лявонава.

т. 10, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)