ЗВЫШГУКАВО́Е ЦЯЧЭ́ННЕ,

рух газу, пры якім скорасць часціц перавышае мясц. скорасць гуку ў разгляданай вобласці газу. Ажыццяўляецца, напр., пры руху пары або газу праз звышгукавое сапло (сапло Лаваля), пры абцяканні паветраным патокам самалётаў, ракет, артыл. снарадаў, метэарытаў і інш., скорасць якіх перавышае скорасць гуку ў паветры. Суправаджаецца ўтварэннем скачкоў ушчыльнення (гл. Ударная хваля).

т. 7, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯРНА́Ч,

ударная халодная зброя, разнавіднасць булавы. Уяўляў сабой сярэбраную або пазалочаную паліцу ў форме жазла (даўж. да 0,5 м) з пазалочанай галоўкай і ажурнымі гранямі або кольцамі (пярсцёнкамі або пёрамі; адсюль назва). Быў таксама атрыбутам улады военачальнікаў у некат. краінах, у т. л. ў ВКЛ у 15—18 ст.

Суцэльнаметалічны пярнач. Заходняя Еўропа. 16 ст.

т. 13, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́КУУМНАЯ ЗБРО́Я,

боепрыпасы з выбуховым рэчывам аб’ёмна-дэтанацыйнага дзеяння. Прызначана для паражэння цэляў са складкамі мясцовасці, у збудаваннях адкрытага тыпу, мінных палёў. Утварае газападобнае або дробнадысперснае аэразольнае воблака значных памераў. Асн. паражальны фактар — ударная хваля, якая ўтвараецца пры падрыванні гэтага воблака (ціск у цэнтры воблака прыкладна ўтрая перавышае нармальны атмасферны). За зонай лішкавага ціску ўтвараецца працяглая зона разрэджання (адсюль назва).

т. 3, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уда́рны I в разн. знач. уда́рный;

~ная брыга́дауда́рная брига́да;

ва ўда́рным пара́дку — в уда́рном поря́дке

уда́рны II в разн. знач. уда́рный;

~ная вайско́вая гру́пауда́рная войскова́я гру́ппа;

~ныя музы́чныя інструме́нты — уда́рные музыка́льные инструме́нты;

у. механі́зм — уда́рный механи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Stßgruppe f -, -n вайск. уда́рная [штурмава́я] гру́па; гру́па захо́пу (пры пошуку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Stßkraft f -

1) фіз. сі́ла ўда́ру

2) вайск. уда́рная сі́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАВЕТРАЗАБО́РНІК у авіяцыі,

частка сілавой устаноўкі лятальнага апарата для падводу атм. паветра да рухавіка. П. падзяляюцца на рэгулявальныя і нерэгулявальныя, паводле скорасці палёту — дагукавыя і звышгукавыя. Асн. прызначэнне П. паветрана-рэактыўнага рухавіка — сцісканне паветра тармажэннем сустрэчнага патоку (таму яны маюць форму дыфузара). У звышгукавых П. сцісканне ажыццяўляецца ў сістэме скачкоў ушчыльнення (гл. Ударная хваля). Такія П. бываюць са знешнім, унутраным ці камбінаваным сцісканнем патоку.

Схема звышгукавога паветразаборніка са знешнім сцісканнем: 1 — скачкі ўшчыльнення; 2 — абечак; 3 — цэнтральны конус.

т. 11, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

szturmowy

szturmow|y

штурмавы, ударны;

grupa ~a вайск. ударная група

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

була́ўка ж.

1. уда́рная па́лка (па́лочка) с набалда́шником;

2. бот. буто́н кувши́нки;

вы́меняць кій на ~ку — променя́ть куку́шку на я́стреба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

clout1 [klaʊt] n. infml

1. мо́цны ўдар (рукой), апляву́ха, по́ўха

2. сі́ла (ударная або прабіўная); уплы́ў (палітычны);

exercise diplomatic clout ажыццяўля́ць дыпламаты́чны ціск;

fi-nancial/political clout фіна́нсавы/паліты́чны ціск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)