Моцна плакаць, усхліпваць, залівацца слязамі. Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас, па-жаночы.Мележ.Слёзы засцілаюць святло, і .. [Вера], тулячы твар у Нініны грудзі, пачынае рыдаць...Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Прывесці ў неахайны выгляд працяглым або нядбайным карыстаннем (пра кнігу, газету і г. д.). Зачытаць кнігу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкаты ’чмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр.пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
всеуслы́шание/во всеуслы́шание го́ласна, уго́лас, (гласно, публично) публі́чна, пры наро́дзе, (для всеобщего сведения) для агу́льнага ве́дама, (открыто) адкры́та.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыктава́ць
(польск. dyktować, ад лац. dictare)
1) вымаўляць, зачытваць што-н.уголас так, каб слухачы запісвалі;
2) загадваць, прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання (напр. д. умовы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чы́ткаж.
1. Lésen n -s; Vórlesen n (уголас); Verlésen n (зачытванне);
2.тэатр. Léseprobe f -, -n, Róllenprobe f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.
Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос.Зарэцкі.Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў.Пестрак.Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услы́х, прысл.
Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон.Даніленка.Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы.Чарнышэвіч.«Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Які ўтварае шыпенне. Шыпучая змяя. □ А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу.Брыль.Як гаварыў [мужчына], дык праз зубы ішоў у яго шыпучы свіст.Чорны.// Які шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі). Я выпіў шыпучай вады, уголас падбадзёрыў сябе: — Нічога, перажывём...Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)