драбні́ца, ‑ы, ж.

Падрабязнасць, дэталь, дробязь (у 3 знач.). Хоць ведаў карту да драбніц, Шутаў выняў яе, пачаў углядацца ў жоўтыя звілістыя лініі вышынь, у павуціны дарог. Мележ. Апанасу ўспомнілася ва ўсіх драбніцах яго жыццё. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́тауглядацца’, макед. сртамуглядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаба́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім выпуклым ілбом; шыракалобы. Апусціўшы лабатую вушастую галаву, .. [сабака] рынуўся насустрач мне. Савіцкі.

2. Падобны на лоб; акруглены, выпуклы. Лабаты ўзгорак. □ Жаўтагрывы, лабаты сланечнік павярнуў свой шырокі, бы рэшата, твар і пачаў углядацца на ўсход. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліць ’тужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Углядацца некаторы час. — Можа і я цябе дзесь бачыў, — і Саўка таксама паўглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова «дзесь». Колас. Галя падышла да Марынчынага ложка, паўглядалася Марыне ў твар, у нібы трошкі падсіненыя павекі на асмужаным ветрам і сонцам абліччы і ўспомніла сваю маладосць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

closely [ˈkləʊsli] adv.

1. блі́зка;

resemble smb. closely быць ве́льмі падо́бным да каго́-н.

2. це́сна, шчы́льна;

closely connected це́сна звя́заны

3. ува́жліва, пі́льна;

look closely at smb. пі́льна глядзе́ць на каго́-н., угляда́цца ў каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

преврати́ться ператвары́цца; (обратиться) перавярну́цца;

преврати́ться в слух навастры́ць слых, натапы́рыць ву́шы, ува́жліва прыслу́хацца;

преврати́ться в зре́ние пача́ць угляда́цца;

преврати́ться во внима́ние зрабі́цца ве́льмі ўва́жлівым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присма́триваться

1. (всматриваться) угляда́цца, угля́двацца, прыгляда́цца, прыгля́двацца;

2. (осваиваться, привыкать) прыгляда́цца, прыгля́двацца;

3. (наблюдая, понимать) прыгляда́цца, прыгля́двацца; см. присмотре́ться;

4. страд. нагляда́цца; дагляда́цца, сачы́цца, назіра́цца; нагле́джвацца, нагляда́цца; см. присма́тривать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закусі́ць 1, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.

1. Заціснуць зубамі. Хлапчук закусіў ніжнюю губу і зірнуў спадылба на бацьку. Пальчэўскі. Зося зрабіла крок наперад, потым закусіла рог хусткі і пачала яшчэ пільней углядацца. Лупсякоў.

2. Разм. Адкусіўшы частку чаго‑н., пакінуць рэшту недаедзенай; надкусіць. Закусіць яблык.

•••

Закусіць цуглі — а) перастаць падпарадкоўвацца (пра каня). Калі пачалі рвацца першыя снарады, Міхасёў конь, спалоханы выбухамі, закусіў цуглі і панёсся, як шалёны, у лес. Машара; б) перан. Ісці напралом, дзейнічаць без аглядкі, ні з чым не лічачыся.

закусі́ць 2, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што, чым і без дап. Заесці што‑н. выпітае або з’едзенае. Закусіць горкае салодкім. □ [Кірыла і Тарас] выпілі па чарцы і закусілі цыбуляй. Гурскі.

2. Разм. Крыху паесці, перакусіць (у 2 знач.).

•••

Рукавом закусіць — выпіўшы, нічога не з’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; углядацца. Карней Пятровіч прыстаўляе да вачэй руку і ўзіраецца ўдалеч. Даніленка. Час ад часу хлопчык адрываўся ад работы і пільна ўзіраўся ў бок вёскі: ці не ідзе хто чужы да іх. Курто. Усе бедавалі, войкалі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, узіраліся ў дзіця. Марціновіч. Пятро Фёдаравіч задумаўся і доўга ўзіраўся на дарогу, выціраючы рукою запацелае шкло. Пташнікаў. / у перан. ужыв. У будучнасць людзі ўзіраюцца смела. Купала. // Пазіраць за кім‑н., прыглядацца да каго‑н. [Шыковіч] пачаў узірацца ў твары людзей, ён здаўна любіў гэтую гульню: адгадваць прафесію чалавека і чым ён заклапочаны ў той момант. Шамякін.

2. Разглядаць сябе ў чым‑н., глядзецца ў што‑н. Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)