КНЯ́ЖЫЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ,

помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў в. Княжыцы Магілёўскага р-на. Касцёл узведзены ў 1681 як уніяцкая царква, у 1863 зачынены, у 1872 перароблены пад правасл. царкву. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольнага ў плане нефа з невял. трансептам у цэнтры і квадратнай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Гал. фасад расчлянёны магутнымі крапаванымі карнізамі, раскрапаваны пучкамі пілястраў і лучковымі нішамі, па баках яго — сцены-прапілеі, якія ўтвараюць парадны дворык-курданёр. Трохчасткавая з вертыкальна выцягнутымі прапорцыямі кампазіцыя гал. фасада завершана чацверыковымі вежамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваходны партал вылучаны нізкім рызалітам з трохвугольным завяршэннем і насычанай арх. пластыкай. Асаблівасць інтэр’ера — адсутнасць прамых вуглоў пры спалучэнні арх. плоскасцей. Фрагменты алтара сведчаць пра яго вырашэнне ў выглядзе каланад са стылізаванымі карынфскімі капітэлямі і выгнутымі антаблементамі. Кляштар існаваў у 1670—1832. Засн. надворным харунжым ВКЛ Канстанцінам Пацам, які перадаў ім 18 тыс. злотых і фальварак з с. Балочычы. У 18 ст. кляштару ахвяравалі сродкі Крыштоф Пац (15 тыс. злотых, 1724), Антон Міхал Пац (2 тыс. злотых, 1750), Андрэй і Соф’я Крукоўскія (2 тыс. злотых, 1739). Апошні драўляны корпус кляштара пабудаваны ў 1801 (мураваны быў толькі флігель).

А.​М.​Кулагін, А.​А.​Ярашэвіч.

Княжыцкі касцёл дамініканцаў.

т. 8, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wstęp, ~u

м.

1. уваход, доступ;

wstęp wzbroniony — уваход забаронены;

bilet ~u — уваходны білет;

2. уводзіны; прадмова; уступ;

na samym ~ie — з самага пачатку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ticket [ˈtɪkɪt] n. біле́т, тало́н, квіто́к;

an entrance ticket увахо́дны квіто́к;

a single ticket біле́т у адзі́н кане́ц;

a return ticket зваро́тны біле́т;

a season ticket сезо́нны біле́т;

order/reserve a ticket зака́зваць, замаўля́ць біле́т;

“Admission by ticket only” «Уваход толькі па квітках» (надпіс)

2. цэ́ннік, этыке́тка;

a price ticket этыке́тка з цано́й

3. квіта́нцыя, нумаро́к, тало́н;

a cloakroom ticket нумаро́к у гардэро́бе;

a left-luggage ticket нумаро́к на бага́ж

4. паведамле́нне пра штраф;

a ticket for speeding паведамле́нне пра штраф за перавышэ́нне ху́ткасці

5. AmE спіс кандыда́таў на вы́барах;

a general ticket агу́льны спіс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

біле́т м.

1. (праязны) Fhrschein m (e)s, -е (папяровы), Fhrkarte f -, -n (кардонны);

бяспла́тны біле́т Frifahrkarte f;

ме́сячны біле́т Mnatskarte f;

сезо́нны біле́т Zitkarte f;

біле́т на самалёт Flgschein m -(e)s, -е; Flgticket n -s, -s;

2. (уваходны) intrittskarte f -, -n, inlasskarte f;

пастая́нны біле́т (абанемент) Duerkarte f;

запраша́льны біле́т inladungskarte f -, -n;

3. (членскі) Buch n -(e)s, Bücher; usweis m -es, -е;

вайско́вы біле́т Sldbuch n;

парты́йны біле́т Partibuch n;

прафсаю́зны біле́т Gewrkschaftsbuch n;

студэ́нцкі біле́т Studntenausweis m;

біле́т чытача́ Lserkarte f;

экзаменацы́йны біле́т Prüfungszettel m -s, -, ufgabenzettel m, ufgabenblatt n -(e)s, -blätter;

4. эк. Schein m -(e)s, -e;

ба́нкаўскі біле́т Gldschein m -(e)s, -e, Bnknote f -, -en;

дэпазі́тны біле́т Depostenschein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)