Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
піпе́тка
(польск. pipetka, ад фр. pipette)
шкляная трубачка з гумавым каўпачком, якой набіраюць вадкасць і выпускаюць па кроплі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прабі́рка ’шкляная трубачка з дном’ (ТСБМ). З рус.проби́рка ’тс’, утворанага ад *пробировать < ням.probieren. Адносна рус. слова гл. Праабражэнскі, 2, 128; Фасмер, 3, 370. Параўн. проба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цю́бік, ‑а, м.
Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі. клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем. Цюбік клею. Цюбік крэму. Цюбік мазі.// Пра што‑н., упакаванае ў выглядзе трубачкі. [Гукан] пабялеў, доўга трымаўся за сэрца. Потым рухамі хворага адчыніў шуфляду стала, дастаў цюбік з валідолам, укінуў таблетку ў рот.Шамякін.
[Ад фр. tube — трубачка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мушту́к, мушты́к ’невялікая трубачка, у якую устаўляюцца папяросы, цыгарэты’, ’цыбук’, ’амбушур духавога інструмента’ (ТСБМ; стаўбц., З нар. сл.; карэліц., Жыв. сл.; навагр., Нар. словатв.). З польск.musztuk, munsztuk ’тс’, якія з ням.Mundstück ’тс’. Націск паводле рус.мундштук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гі́льза, ‑ы, ж.
1. Металічная, закрытая з аднаго канца трубка, якая служыць абалонкай зарада для агнястрэльнай зброі; састаўная частка патрона, снарада. Вісарыён выкінуў пустую гільзу і заклаў новы патрон.Самуйлёнак.
2. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос. Гільза з муштуком.
3. Назва розных дэталей, якія маюць форму трубкі. Гільза цыліндра.
[Ням. Hülse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ладу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Уст.
1. Род патранташа ў кавалерыстаў, якім карысталіся да першай сусветнай вайны. // Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых.
2. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам.Колас.
[Ад польск. ładunek — зарад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трубёлка ‘трубка, скрутак’ (сен., Бел. дыял. 1). Да труба1, трубель (гл.); аналагічныя па паходжанні і фармальна блізкія в.-луж.trubjalka ‘трубачка, дудачка; сцябло’, гл. Шустэр-Шэўц, 1535; славац.trúbeľka ‘сфарміраваная ў форме трубкі’, гл. Кралік, 630; харв.trubèljika, славен.trobelíka ‘расліна Cicuta virosa’ (гл. Сной₂, 785).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ладу́нка, ладу́нкі ’род патранташа ў кавалерыстаў’, ’сумка для пораху, шроту ў паляўнічых’, ’набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сумка’ (паўд.-усх., КЭС), ладу́нка, ладу́нык ’скрынка для пістонаў’ (Бяльк.). Ст.-бел.ладунокъ, ледунокъ, лядунокъ ’набой’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск.ładunek, ładunek ’тс’. Форма жан. р. пад уплывам сумка, торба, скрынка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.), тру́бка, тру́бачка ‘выдзеўбаная з асіны лодка’ (мёрск., Жыв. НС). Прымаючы пад увагу архаічны спосаб вырабу лодкі і захаванне ў іншых славянскіх мовах значэння ‘судна, корпус судна’ ў словах, што ўзыходзяць да прасл.*trupъ, можна лічыць назву вынікам не фанетычнага запісу, а ўтварэння ад труп ‘калода, бервяно’, а іншую форму — вынікам народнаэтымалагічнага збліжэння з труба (гл.).