тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. трубка.

2. Кандытарскі выраб у форме полага конуса, напоўненага крэмам.

Т. з крэмам.

Пірожнае-т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

труба́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. труба́чка труба́чкі
Р. труба́чкі труба́чак
Д. труба́чцы труба́чкам
В. труба́чку труба́чак
Т. труба́чкай
труба́чкаю
труба́чкамі
М. труба́чцы труба́чках

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тру́бачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тру́бачка тру́бачкі
Р. тру́бачкі тру́бачак
Д. тру́бачцы тру́бачкам
В. тру́бачку тру́бачкі
Т. тру́бачкай
тру́бачкаю
тру́бачкамі
М. тру́бачцы тру́бачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тру́бачка ж., уменьш. тру́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тру́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да трубка; невялікая, тонкая трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́бачка ‘лодка, выдзеўбаная з тоўстай асіны’ (падзв., Нар. сл.; мёрск., Жыв. НС), ‘вузкая рыбацкая лодка’ (Касп.), тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.). Параўн. рус. астрах. труба́ ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’. Да труба1, аднак матывацыя наймення не зусім зразумелая. Магчыма, першапачаткова ў аснове ляжалі *trupa, *trupъ, параўн. каш. trëpa ‘гнілое, трухлявае дрэва’, ст.-рус. трупъ ‘ствол дрэва’, чарнаг. труп ‘пень’ і пад., у далейшым набліжаныя да труба ‘цыліндрычны пустацелы прадмет’, гл. SEK, 5, 166, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. труба.

2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў звычайна цыліндрычнай формы.

Рэнтгенаўская т.

3. У біялогіі і анатоміі: назва розных полых органаў цыліндрычнай формы.

Дыхальная т.

4. Частка тэлефоннага апарата з прыладай для слухання і мікрафонам.

Зняць трубку.

5. Рулон, скрутак якога-н. матэрыялу ў форме вузкай трубы.

Т. палатна.

|| памянш. тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. тру́бачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і тру́бкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Трубачны завод.

Трубачныя рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макаро́ніна, -ы, мн. -ы, -ро́нін, ж.

Адна трубачка макароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі, клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем.

Крэм у цюбіках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам.

2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

|| прым. капіля́рны, -ая, -ае.

К. ціск.

К. сасуд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)