1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.
2.мн. Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.
|| прым.каласніко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЦЁЛ,
устройства для атрымання пад ціскам пары (паравы кацёл) або гарачай вады ў выніку спальвання цвёрдага, вадкага, газападобнага паліва, выкарыстання эл. энергіі, цеплыні адыходных газаў ці тэхнал. працэсу. К., які не мае ўласнай топкі і абаграваецца адыходнымі газамі якой-н. прамысл. або энергет. устаноўкі, наз. К.-утылізатарам. Звычайна ў К. уваходзяць топка, параўтваральныя паверхні, параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветрападагравальнік, каркас, абмуроўка, цеплавая ізаляцыя, абшыўка. Разам з разнастайным дапаможным абсталяваннем складае кацельную ўстаноўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
То́пікі ’дзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі4, топці (гл.) пад уплывам топаць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сапра́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сапрана; прызначаны для сапрана. Сапранавая партыя. □ Рогат у Васільева быў топкі, фальцэтны, з высокімі, амаль сапранавымі пералівамі.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абфутрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Абшыць футравінай што‑н. для ацяплення. Абфутраваць дзверы.
2.Спец. Абкласці футроўкай унутраныя сценкі металургічнай печы, топкі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. шураваць (у 1 знач.).
2. Доўгі металічны стрыжань для перамешвання паліва і ачысткі топкі ад шлаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.датопкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)