Тарсі́нкі ’лёгкія тапачкі’ (Жд. 3). Утворана ад рус. Торгси́н ’гандлёвая кампанія па продажы дэфіцытных тавараў за валюту і каштоўныя металы ў савецкі час (20‑я гады)’ (размоўнае скарачэнне «Всесоюзное объединение по торговле с иностранцами»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapcie < славац. kapce ’буркі’ < венг. kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус. копытьца) або запазычаннем з тур. qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкётапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пкі ’пантофлі, лёгкія туфлі без абцасаў’, адз. л. та́пка (ТСБМ; карэліц., Дзіц. фальклор), адз. л. та́пак: пакласці ў тапак, насіць у тапку (мазыр., Нар. медыцына). Укр. та́почки, рус. та́пки. З рус. та́пкі ’тс’, параўн. тапачкі, тапці, гл. Параўн. таксама серб.-харв. то̀пук ’сялянскі абутак, пасталы’ (< тур. topyk ’пята’, Скок, 3, 483).

Тапкі́ ’гразкі, багністы’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. то́пкі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пці ’лёгкі хатні абутак’ (ваўк., ЛА, 4), ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), адз. л. та́паць ’лапаць; сандаля’ (Яўс.), то́пцітапачкі’ (ТС), тэ́пці ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Відаць, утварэнне ад тапкі (гл.), змененае пад уплывам лапці, топаць, тэпаць, гл. Непразрыстыя адносіны да семантычна блізкіх польск. kapcie ’хатні абутак’ (з XVI ст.), дыял. papcie ’тс’, славац. kapce ’суконны абутак з халяўкамі’ няяснага паходжання (Слаўскі, 2, 52).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́пкі1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць1, гл.

То́пкі2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць2, гл.

То́пкі3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць3, гл.

То́пкі4тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. сунь; зак. і незак.

1. зак., каго-што. Укласці, усунуць унутр чаго‑н., пад што‑н. або за што‑н. Сунуць ногі ў тапачкі. □ Мяне хутка распранулі, памаглі ўкласціся ў пасцель, а пад паху сунулі тэрмометр. Кавалёў.

2. зак., каго-што. Пакласці куды‑н. абы-як, спехам. Піліп Андрэевіч занерваваўся, сунуў у попельніцу недакураную папяросу, нахмурыўся. Краўчанка. Як Васіль Раманавіч здагадаўся сунуць у кошык пляшкі з самагонам! Жанчыны нічога не сказалі, але зірнулі адна на адну. Новікаў.

3. зак., каго-што. Даць, падаць што‑н. спяшаючыся, тайком або нядбайна. Сунуў [Мікалай] пакамечаны пропуск патрулю і — толькі яго тут бачылі. Якімовіч. Шафёр азірнуўся па баках і сунуў .. [партызанам] у рукі лапаты. Няхай. [Нахлябіч] сунуў Пніцкаму руку і хацеў .. ісці далей. Чорны. [Ганна] .. хітравата паглядзела на хлопца і нечакана сунула яму ў руку невялікі скрутак. Пятніцкі. // Прапанаваць каму‑н. што‑н. непатрэбнае, навязаць. — Васілька-а, нам давай! — ужо адчайна выгукнуў іншы. Што ты нам якогасьці Карпюка сунеш? Карпюк. // і без дап. Даць хабар. Выручыла мікалаеўская залатая пяцёрка — сунуў яе Катловіч таможніку, той і размяк. Грахоўскі.

4. зак., што і без дап. Ударыць груба, стукнуць. [Лявон] сунуў Ладымеру кулаком у зубы, і адразу ж абодва ўчапіліся адзін за аднаго. Чарнышэвіч. // Навесці ўдар чым‑н. вострым. А ў выпадку патрэбы, калі толькі .. [ксёндз] можа мець ад гэтага карысць, на агонь цябе ўзвядзе альбо нож у бок суне. Бядуля.

5. зак., што і без дап. Паказаць што‑н. са злосцю, тыцнуць. — А ты гэта бачыў? — і Гаруноў дастаў з кішэні паперу і сунуў Варанецкаму. Дуброўскі.

6. незак. Ісці вельмі павольна. Капэла ўрачыста сунула па дарозе, каб спыніцца, дзе была патрэба. Лынькоў.

7. незак., што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Іржавыя плугі яшчэ валакуць гразь, сунуць перад сабой пясок, не хочуць адкідваць скібу. Пташнікаў. [Раман:] — Дурненькі. Гэта ж вецер суне пустую кардонную скрынку з-пад лялек. Даніленка. Астатнія хлопцы кацілі воз з дзедам Анупрэем на вуліцу. І не кацілі, а як бы сунулі. Сабаленка.

•••

Сунуць нос куды — тое, што і соваць нос куды (гл. соваць).

Сунуць у руку (лапу) — тое, што і даць у руку (лапу) (гл. даць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)