talented

[ˈtæləntəd]

adj.

таленаві́ты, з та́лентам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

харызматы́чны

(ад гр. charisma = прызванне, божы дар)

выключна адораны, таленавіты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

здо́льны, -ая, -ае; -лен, -льна.

1. Які мае здольнасці да чаго-н., таленавіты.

З. інжынер.

З. да матэматыкі.

2. Які можа што-н. зрабіць; які валодае пэўным уменнем.

З. да ўсякай работы.

Гэты чалавек на ўсё з. (ні перад чым не спыніцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gifted [ˈgɪftɪd] adj. таленаві́ты, здо́льны, адо́раны;

a school for gifted children шко́ла для адо́раных дзяце́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

здо́льны

1. (таленавіты) begbt, talentert;

2. (умелы) fähig, geschckt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дысерта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто працуе над дысертацыяй, абараняе дысертацыю. — Вось, — паказаў на Рыгора Сцяпан Раманавіч. — Наш дысертант. Таленавіты малады вучоны. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флатаво́дзец, ‑дца, м.

Высок. Марскі военачальнік, камандуючы ваенна-марскімі сіламі і флотам. Таленавіты рускі народ вылучыў цэлую плеяду ўмелых флатаводцаў, пад кіраўніцтвам якіх наш флот атрымаў многа слаўных перамог. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

abilities

pl.

здо́льнасьці; разумо́выя здо́льнасьці

a man of abilities — таленаві́ты чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

генія́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзелены геніем (у 1 знач.); выключна адароны, таленавіты. Янка. Купала быў першым, хто чуццём геніяльнага мастака разгадаў у Багдановічу выдатнага паэта. Майхровіч.

2. Уласцівы генію, творча дасканалы. Геніяльная думка. Геніяльны раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здо́льны ’такі, што ўмее ці можа што-н. рабіць, таленавіты’. Польск. zdolný, чэш., славац. zdolný ’тс’, славен. zdọ̑ljnji ’ніжні’ (< zdolu ’знізу’). Бел. здо́льны, відаць, з польск. zdolny, утворанага ад zdoleč ’змагчы’ — дзеяслова, пашыранага ў гэтым знач. у зах.-слав., пры дапамозе суф. ‑n‑. Параўн. здолець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)