генеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да генеалогіі. Генеалагічная табліца. Генеалагічныя сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аканто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

1. гл. кантаваць.

2. Палоска, якой акантаваны малюнак, табліца і пад., кант (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Таўле́тка ’вялікае люстра, якое ставіцца на падлогу’ (гродз., ЖНС). Няясна; параўн. укр. дыял. тавле́тка ’грыфельная дошка’, рус. та́вель ’дошка, табліца’. Гл. табліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мно́жанне, -я, н.

1. гл. множыць.

2. Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік складваецца столькі разоў, колькі паказвае другі лік.

Табліца множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Та́бель ’паслядоўны спіс, пералік; лісток паспяховасці вучняў’, ’дошка (або кніга) для ўліку прысутнасці на працы’ (ТСБМ), та́бэль ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́бель ’табель’, польск., в.-луж. tabela ’табель; табліца’, чэш. tabelaтабліца’, славац. tabela ’табель; табліца’, славен. tabéla ’тс’, серб.-харв. табѐла ’тс’, макед. табела ’тс’, балг. табе́ла ’таблічка, дошчачка з надпісам’. У старабеларускай мове з 1710 г. фіксуецца памяншальнае табелька ’рэестр лічбавых дадзеных’ са ст.-польск. tabela (Булыка, Лекс. запазыч., 57), сучаснае табэ́лкатабліца множання’ (Сцяшк. Сл.) з польск. tabelka ’таблічка’. Паўторнае запазычанне праз рус. та́бель, якое ад часоў Пятра I (табель о рангах) з нідэрл. tabelтабліца; табель’ < лац. tabella ’дошчачка, таблічка’ < tabula ’дошка, табліца’, звязанага з умбр. tafle ’на дошцы’; (Фасмер, 4, 6; ЕСУМ, 5, 499). Аб далейшых сувязях гл. Брукнер, 562–563; Махэк₂, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spreadsheet

[ˈspredʃi:t]

n., Comput.

таблі́ца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гараско́п, ‑а, м.

Табліца размяшчэння зорак, якая складаецца астролагамі для прадказання лёсу чалавека або выніку якой‑н. падзеі.

[Ад грэч. hōra — пара года і scopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Табло́ ’шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. tableau ’карціна, выява; табліца, дошка’, якое з’яўляецца памяншальнай формай ад table ’дошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (ЕСУМ, 5, 500; Голуб-Ліер, 475).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лагары́фм, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

Табліца лагарыфмаў.

|| прым. лагарыфмі́чны, -ая, -ае.

Лагарыфмічная лінейка (лічыльны інструмент).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разліко́вы, -ая, -ае.

1. гл. разлік.

2. Які служыць для падлікаў, для абазначэння вылічэнняў.

Разліковая табліца.

3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў.

Р. банк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)