таблі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. таблі́ца таблі́цы
Р. таблі́цы таблі́ц
Д. таблі́цы таблі́цам
В. таблі́цу таблі́цы
Т. таблі́цай
таблі́цаю
таблі́цамі
М. таблі́цы таблі́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таблі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

Запоўніць табліцу.

Т. множання.

|| памянш. таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. таблі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таблі́ца ж. табли́ца;

т. мно́жання — табли́ца умноже́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таблі́ца, ‑ы, ж.

Пералік лічбавых даных або якіх‑н. звестак, размешчаных у пэўным парадку па графах. Турнірная табліца. Табліца лагарыфмаў. Табліца множання. □ Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі, якія то раздражнялі Толева вока мноствам лічбаў, то па-дзіцячы супакойвалі яго лагоднымі фарбамі малюнкаў. Брыль.

[Польск. tablica ад лац. tabula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табліца

т. 15, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таблі́ца ж. Tablle f -, -n;

таблі́ца мно́жання матэм. Einmalins n -;

зво́д ная таблі́ца ufstellung f -, Verzichnis n -ses, -se;

бухг. таблі́ца тары́фных ста́вак Tarfsatzverzeichnis n;

камерц. таблі́ца по́пыту Nchfragetabelle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

таблі́ца

(польск. tablica, ад лац. tabula)

пералік звестак, лічбавых дадзеных, прыведзеных у пэўную сістэму і размешчаных па графах (напр. т. множання, турнірная т.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. таблица ’пліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. табли́ця, рус. табли́ца, польск. tablicaтабліца; дошка’, н.-луж. tablica ’плітка, дошчачка’, чэш. tabulkaтабліца; дошка’, славац. tabuľkaтабліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен. tȃbla, tȃblica ’таблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв. та̏блицатабліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед. таблица ’грыфельная дошка’, балг. та́блицатабліца’. Ст.-бел. таблица ’пліта, табліца’ < ст.-польск. tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай з нар.-лац. tabla ’дошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (Борысь, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таблі́ца

(польск. tablica, ад лац. tabula = дошка)

пералік звестак, лічбавых дадзеных, прыведзеных у пэўную сістэму і размешчаных па графах (напр. т. множання, турнірная т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Атамных мас табліца 1/552

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)