2. lieb, gelíebt; (узвароце) mein Herz; Líebling m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
парасімпаты́чны
(ад пара- + сімпатычны);
п-ая нервовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які разам з сімпатычнай нервовай сістэмай удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прыго́жы ’прыемны, гожы, сімпатычны’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Мік., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), пріго́жый ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя рознасуфіксальныя назоўнікі: прыгажо́сць, прыго́жасць ’уласцівасць прыгожага; што-небудзь прыгожае, чароўнае; хараство; прыгожае (агульнае паняцце); прыгожы знешні выгляд; прыгажуня’, толькі мн. л. прыгажо́сці ’прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам’, у значэнні выклічніка ’выклікае захапленне, адабрэнне і пад.’ (Шпіл., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), прігажо́сьць, прыго́жысьць ’прыгажосць’ (Бяльк.). Працягвае ст.-бел.пригожии ’прыгодны, прыдатны, адпаведны, належны’ (Сл. Скарыны), прэфіксальнае ўтварэнне ад го́жы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мі́ленькі
1. nett (сімпатычны); níedlich (прыгожанькі);
2. lieb, gelíebt; (узвароце) mein Herz; Líebling m -(e)s, -e;
◊
як мі́ленькіразм. (бясспрэчна) óhne zu widerspréchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
I don’t find her very sympathetic. Я не лічу яе сімпатычнаю.
3. (to) адабра́льны;
She wasn’t sympathetic to our request. Яна не адклікнулася на нашу просьбу.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр.присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус.калуж.присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск.przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш.přistojny ’прыстойны’, славен.pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв.prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел.пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл.*pristojati (параўн. серб.-харв.при́стојати, харв.чак.prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
netta мі́лы, сімпаты́чны, ласка́вы;
das ist éine ~e Geschíchte!іран. мі́ленькая гісто́рыя!;
das ist sehr ~ von Íhnen гэ́та ве́льмі прые́мна з Ва́шага бо́ку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мане́ра, ‑ы, ж.
1. Спосаб дзеяння, прыём. Тое, што мы завём подзвігам, — для.. [М. Багдановіча] натуральная манера мысліць і жыць.М. Стральцоў.Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта, і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту.Колас.// Звычка, прывычка. — Што за манера з госцем праз зачыненыя дзверы размаўляць?Новікаў.
2. Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс творчасці. Пісьменнік [К. Чорны] прынёс у літаратуру свае тэмы, арыгінальную манеру пісьма.Лужанін.
3.толькімн. (мане́ры, ‑пер). Знешнія формы паводзін, спосаб трымацца. Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігентны чалавек.. Непасрэдныя і сяброўскія манеры гэтага чалавека выклікалі мяне да шчырасці.Карпюк.[Язэп] чалавек спрытны, адзеты на гарадскі лад, манеры ў яго, як у пана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сла́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў славу або варты славы; славуты. Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны.Колас.Айчына наша, Родны край Саветаў, Нашчадкаў гордых Слаўная зямля.Хведаровіч.У калгасе нашым Янка — Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, — Добры трактарыст.Журба.Дзень добры, Беларусь, Народная дзяржава, Зямля руплівых рук, Радзіма слаўных спраў!Звонак.Вітаю, як прыход вясны, Дзень слаўнай гадавіны!Смагаровіч.// Які праславіўся чым‑н. Яны [людзі] на арбітах сусветных Слаўны жыццём без багатых і бедных.Куляшоў.
2. Які выклікае прыхільнасць; сімпатычны, харошы. І доўга потым мы ўспаміналі зычлівую ўсмешку гэтага слаўнага хлопца.Лынькоў.[Міхайлаў:] — І гэтая душа, багатая і слаўная, іншы раз хаваецца пад самым сціплым абліччам.Карпаў.
3.Разм. Які дае задавальненне; прыемны, добры. Слаўны выдаўся дзянёк: Свежая пароша.Бялевіч.Князь калісьці ўпадабаў Слаўную мясціну, Замак тут пабудаваў У падарунак сыну.Гілевіч.
•••
Славен бубен за гарамі — невядомае заўсёды здаецца добрым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)