дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., зкім і без дап.
Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх.Чорны.Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калегава́ць, калягую, калягуеш, калягуе; незак.
Уст.Сябраваць, вадзіць кампанію з кім‑н. Людзі прасцейшыя, дык тыя сыходзяць з тратуара і не турбуюць дворнічышынай работы. Але гэта людзі, якія з.. [дворнічыхай] і калегаваць могуць.Чорны.— Хаця ж, сынок, толькі з добрымі калягуй, не звязвайся з благімі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал.лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск.łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца’ < łacny. Да лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pal
[pæl]1.
n.
ся́бра -ы m., тава́рыш -а m.; партнэ́р -а m., партнэ́рка f.
2.
v.
сябрава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кампанава́ць1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск.komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац.compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).
Кампанава́ць2компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Стаць сябрамі; наладзіць, распачаць сяброўства з кім‑н. Усе [калгаснікі] неяк пасябравалі, згуртаваліся і цяпер былі як адна сям’я.Асіпенка.Дзяўчынкі пасябравалі з ласкавай бабуляй, прывыклі да яе, як да роднае маці.Мяжэвіч.
2.каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Нас Латвія пасябравала, Насмешлівы Вітаўтас Бложа.Барадулін.
3.Сябраваць некаторы час. Хлопчыкі пасябравалі дзень і пасварыліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)