вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася. // перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася. Мележ.

2. Вымыцца ў лазні з парай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bunt

I [bʌnt]

v.

удара́ць, штурха́ць (галаво́ю, рага́мі); басьці́(ся)

II [bʌnt]

n.

са́жа f. (хваро́ба збо́жжа)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ня́ко ’неяк’ (Хрэст. дыял.), ня́кось ’тс’ (Клім., драг.; Сл. Брэс.), ня́кся ’тс’ (іван., Сл. Брэс.). З не‑як‑о(сь) ці не‑як‑ся, гл. не, як, ся, параўн. не́кося, не́кось ’тс’ (ТС) < не‑ек (Сяк)‑о‑ся(сь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

yourselves [jɔ:ˈselvz] pron. pl.

1. сябе́, -ся, -цца;

You can wash yourselves here. Вы можаце памыцца тут.

2. са́мі;

Do it by yourselves. Зрабіце гэта самі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Азна́йміць (Др.-Падб., Яруш.), азнаймавацца (Нас.), азнайменне (Нас.), ст.-бел. ознаймати ’паведамляць, аб’яўляць’ (1563), ознаймити(ся) (1542), ознайменный (1517), ознайменье, ознаймовати(ся) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. oznajmić (się) (Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СУН,

дынастыя і імперыя ў Кітаі ў 10—13 ст. Заснавальнік С., палкаводзец Чжао Куанінь захапіў у 960 уладу і абвясціў сябе імператарам Тайцзу [960—976], чым скончыў перыяд смут пасля падзення дынастыі Тан. Яго пераемнік Тайцзун [976—997] канчаткова аб’яднаў Кітай пад уладай С.; спыненне міжусобіц спрыяла хуткаму эканам. ўздыму краіны, росквіту кіт. сярэдневяковай культуры. Развівалася філасофія ў выглядзе неаканфуцыянства Чжу Сі. Але імператары цярпелі няўдачы ў барацьбе з паўн. качэўнікамі — кіданямі, тангутамі (гл. Сі-Ся), з-за чаго вымушаны былі плаціць ім даніну. Хуткі рост насельніцтва і недахоп ворных зямель прывялі ў канцы 11 ст. да росту сац. напружанасці. З мэтай яе памяншэння першы міністр Ван Аньшы правёў у 1069—85 шэраг рэформ, якія ўладкавалі сістэму падаткаў і землекарыстання; прыняты захады па асваенні свабодных зямель на Пд. У пач. 12 ст. на Пн Кітая ўварваліся чжурчжэні, якія ў 1127 захапілі сталіцу імперыі г. Бянь (цяпер Кайфын). Сунскі прынц Гаоцзу [1127—62] аднавіў імперыю С., якая ахоплівала толькі Паўд. Кітай. Паводле дагавора 1141, С. прызнала сябе васалам дзяржавы чжурчжэняў — імперыі Цзінь. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў С. вяла барацьбу супраць манголаў (гл. Мангольскія заваяванні), якія ў 1279 знішчылі імперыю.

т. 15, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

themselves [ðəmˈselvz] pron.

1. сябе́, сабе́; сабо́й, сабо́ю; -ся;

The children hurt themselves sliding downhill. Дзеці параніліся, калі каталіся з горкі.

2. са́мі

♦ (all) by themselves адны́, без ніко́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Неве́льміся (нівельміся) ’не асабліва, не вельмі ж’ (Сцяц.). З не + вельмі + ся (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кся ’некалькі дзён назад’ (карэл., Янк. Мат.). З *не‑як‑ся, гл. неяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамага́нне (пірімыга́ньня) ’перамога’ (Бяльк.), польск. przemaganie, чэш. přemáhání, славен. premáganje. Да перамага́ць < пера- і магчы́ (гл.). Магчыма, яшчэ праслав. *per‑magati (як *po‑magati), параўн. укр. перемага́ти(ся), рус. перемога́ть(ся), польск. przemagać (się), чэш. přemáhati (se), славац. premáhať (sa), славен. premágati, серб.-харв. према́гаты ’перамагаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)