Палавіна аршына. — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. — Свінушнік пабудаваў, дык на паўаршына ў маю сядзібу ўлез.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́йфіць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; заг. дрэйф; незак.
Разм. Адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца, губляцца. — Не дрэйф, Андрэй, заўтра ўладзімся лепей, — падбадзёрваў яго Сымон Тургай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́гаў, ‑ава.
Разм. Які мае дачыненне да бога; божы. Аграномы ды машыны парадкі богавы змянілі.Прыказка.— Памажы вам... — пачынае дзядзька Сымон і не канчае: богавай дапамогі.. [землякопам] не трэба.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памы́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Паварушыць, парухаць губамі. Сымон памыляў перасохлымі губамі, нібы збіраўся з думкамі.Чарнышэвіч.Лось нездаволена памыляў губамі і, не спяшаючыся, падаўся ў хмызняк.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што і без дап.
1. Выразна прачытаць мастацкі твор. Смялей і з большым захапленнем прадэкламаваў Сымон другі раз [верш].Колас.
2.перан. Штучна, узнёсла прагаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́ўкаСтар. Сухая, доўгая града на балоце, парослая лесам (руск. релька). Параўн.: Сымон Рэўка з-пад Барысава (псеўданім Ф. Багушэвіча).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДНЫ (Сымон) (каля 1530, в. Буды, цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — 13.1.1593),
дзеяч бел. культуры, гуманіст, філосаф, асветнік; актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху; адзін з заснавальнікаў навук. крытыкі Бібліі. Скончыў Кракаўскі ун-т (паступіў у 1544), магчыма, і Базельскі пратэстанцкі ун-т. З 1558 выкладаў на бел. мове ў пратэстанцкай школе ў Вільні, з 1560 кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Заснавальнік (з Л.Крышкоўскім і М.Кавячынскім) Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на бел. мове «Катэхізіс», свае творы «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, перайшоў на радыкальныя пазіцыі антытрынітарызму. З 1573 прапаведнік у Лоску (Валожынскі р-н). У 1574 у створанай ім Лоскай друкарні надрукаваў свой пераклад Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, уласныя творы «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як айцец...» і інш. Меў сяброўскія кантакты з І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам, вёў перапіску з багасловам Арцеміем, Феадосіем Касым, удзельнічаў у рабоце арыянскіх сінодаў, дыспутах з езуітамі, палемізаваў з ідэолагамі арыянства Пятром з Ганёндза, Якубам з Калінаўкі, М.Чаховіцам. Ідэі Буднага паўплывалі на развіццё еўрап. рацыяналізму 17 ст., садзейнічалі фарміраванню вальнадумства. Як прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны, выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць правасуддзя. Яго паліт. ідэал — асветная манархія. Не адмаўляючы сутнасці прыгонніцтва, патрабаваў абмежавання феад. самавольства. Лічыў, што простаму народу патрэбны мір, што феадалы павінны клапаціцца пра яго адукацыю. Шмат зрабіў для развіцця бел. мовы, выступаў за выкарыстанне жывой нар. мовы ў рэліг. пісьменстве і царк. набажэнствах, за ўсебаковае супрацоўніцтва ўсіх славянскіх народаў.
Літ.:
Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975;
Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ СЕ́КЦЫЯ БЕЛАРУ́СКАЙ ВУЧНЁЎСКАЙ ГРАМАДЫ́ Існавала ў кастр. 1919 — ліп. 1920 у Мінску. Аб’ядноўвала маладых аматараў тэатр. мастацтва. Працавала ў «Беларускай хатцы». Кіраўнік С.Іваноў
(Сымон-Музыка). Ставіліся пераважна бел. аднаактовыя п’есы: «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пасля смерці» і «На маскарад» Іванова, «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «На дарозе жыцця» Я.Коласа і інш. Сярод удзельнікаў былі акцёр А.Ільінскі (Лапаць малодшы),