КЛАС (Claesz) Пітэр (1597 або 1598, г. Штайнфурт, Германія — 1.10.1661),
галандскі жывапісец. Працаваў у г. Харлем (Галандыя). Прадстаўнік харлемскай школы «манахромнага» нацюрморта. Адзін з першых у нацюрмортным жывапісе вызначыў ролю святла, паветр. асяроддзя і адзінага тону як сродку выразу адзінства прадметнага свету і навакольнага асяроддзя. У тэматыцы пераважалі «сняданкі», «банкеты», тэмы «ванітас». Творам уласцівы сціпласць выяў прадметаў, вытанчаная прастата кампазіцый, дамінаванне відаў зверху, шэра-карычневая колеравая гама: «Нацюрморт», «Ванітас» (абодва 1624), «Нацюрморт са свечкай» (1627), «Сняданак» (1642), «Сняданак з вэнджанінай» (1647) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цно́та
(польск. cnota)
маральная чысціня; сціпласць у маральных адносінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прынцыпо́васць, ‑і, ж.
Паслядоўнае правядзенне і прытрымліванне пэўных прынцыпаў. Любіў .. [Доўнар] Пазняка за сціпласць, за выразную строгую прынцыповасць, за шчырую патрэбу служыць партыі, за бездакорнасць у рабоце.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цнатлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць цнатлівага. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца маё ўсхвалявала.Гілевіч.[Лірычнаму герою] вельмі арганічныя ўнутраная цнатлівасць, непаказная сціпласць, добразычлівасць, высокая чалавечнасць.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мело́дыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж.
1. Сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых якому‑н. твору, творчасці народа, аўтара. Паэтычная сціпласць і выразнасць, мелодыка і гнуткасць верша складаюць аснову народнасці мовы Тараса Шаўчэнкі.Палітыка.
2. Вучэнне аб мелодыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)