спахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

1. Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл. Быкаў. Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам. Кавалёў. — Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка. Грахоўскі.

2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспря́нуть сов.

1. (встать) уст. уста́ць; (восстать) паўста́ць; (вскочить) уско́чыць, усхапі́цца; (встрепенуться) ажыві́цца, усхамяну́цца, схамяну́цца; (от сна) прачну́цца;

2. (душевно) ажы́ць, акрыя́ць, ачуня́ць;

воспря́нуть ду́хом акрыя́ць; ажы́ць ду́хам (душо́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачну́цца, ачнуся, ачнешся, ачнецца; ачнёмся, ачняцеся; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца. Як ачнуўся, была ўжо раніца. Краўчанка. / у перан. ужыв. Вось толькі няхай падгуляе, няхай ачнецца ў .. [дзеда Мікіты] яго маладая бунтоўная кроў, — не выцерпіць, прасуне рукі ў камяні-жарнавікі і пойдзе з гэтымі камянямі, як з лёгкімі кацёлкамі, упрысядкі па хаце. Колас.

2. Апрытомнець, апамятацца. Калі.. [Палазок] ачнуўся, пякучы боль быццам аціх, але ўсё цела дрыжала, а ў галаве моцна шумела. Колас. // Выйсці са стану глыбокай задуменнасці, забыцця; схамянуцца. Казімір ачнуўся ад успамінаў, якія прамільгнулі перад ім кароткімі малюнкамі,.. і рвануў краёчак канверта. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spostrzeć się

spostrze|ć się

зак.

1. схамянуцца; спахапіцца;

(za) nim się ~głem, ... — перш чым я спахапіўся, ...;

2. убачыць; зразумець; разабрацца;

~gła, że była sama — яна ўбачыла (зразумела), што яна адна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

схвати́ться

1. в разн. знач. схапі́цца, схваці́цца;

2. (поспешно вскочить) разг. усхапі́цца;

3. (спохватиться) разг. схамяну́цца;

4. (о вяжущих, клейких веществах) схапі́цца, схваці́цца, засты́ць;

схвати́ться за́ голову схапі́цца (схваці́цца) за галаву́;

схвати́ться за ум схапі́цца (схваці́цца) за ро́зум.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адумацца, абдумацца, апомніцца, апамятацца, абразуміцца; спахапіцца, схамянуцца, ахамянуцца, ачухацца, расчухацца, ачомацца, ацяміцца (разм.) □ сабрацца з думкамі, узяцца за розум, прыйсці да розуму

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хвати́ться сов., разг.

1. (схватиться) хапі́цца; ухапі́цца; см. хвата́ться;

2. (обнаружить исчезновение чего-л.) хапі́цца; (начать искать) пача́ць шука́ць; (заметить пропажу) заўва́жыць; (оглядеться) агле́дзецца; (спохватиться) схамяну́цца; (броситься искать) кі́нуцца;

ты, смотри́, прово́рнее, что́бы не хвати́лись ты, глядзі́, хутчэ́й, каб не хапі́ліся (не заўва́жылі, не агле́дзеліся, не схамяну́ліся);

она́ хвати́лась су́мки яна́ пачала́ шука́ць су́мку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страпяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Мімаволі ўздрыгнуць, страсянуцца (ад страху, узрушэння і пад.); выйсці са стану нерухомасці, знямення. Нешта было шаснула, калі я нагнуўся ды глядзеў у чорную яму. Я страпянуўся, узняў галаву, .. — Юзіка не было відаць. Баранавых. Толькі тады страпянуўся, як рука лягла мне на плячо і я пачуў басавіты, немалады ўжо голас. Сабаленка. — Горш няма, як ляжаць у засадзе ў такі холад... — ціха сказаў Алег камандзіру ўзвода і страпянуўся: з дарогі далятаў гул машын. «Маладосць». Раптам [дзед Агей] сам страпянуўся ўвесь: — Сынку, лаві! Вуду лаві! Вунь на бервяне паплыла. Крапіва. // Схамянуцца, успомніўшы што‑н. важнае, істотнае. — Слухайце, — страпянуўся Міша. — дагаварыліся мы, і я ледзь не забыўся. Вы [лейтэнант] вось сказалі, што вы гэта не вы, а мой старэйшы брат Іван. Яно б добра было, толькі ж уся вёска ведае, што адзін у мяне брат — Юрка. І не старэйшы, а малодшы. Курто. // Зварухнуцца, уздрыгнуць. Пальцы натыкаюцца на мяккую поўсць .. Націскаю — не страпянуўся, значыць, мёртвы. Жычка. Уздрыгнулі шырокія бровы, Страпянуліся вейкі — крозы. Зазвінелі буйныя слёзы. Глебка. / у перан. ужыв. Страпянуўся лес. Пытае: — У каго бяда якая? Калачынскі. // Забіцца мацней, часцей (пра сэрца). З дзвярэй дыхнула цёплым малаком і салёнымі агуркамі .. Сэрца страпянулася і балюча сціснулася. Дома! Асіпенка. І як страпянулася яго сэрца, калі ў першых радах .. [Джыавані] заўважыў сваю маці. Лынькоў.

2. Разм. Хуткім рухам цела страсянуцца, абтрэсціся. Калі я [Варташэвіч] наблізіўся, кот раптам страпянуўся і так хутка скочыў у кусты, нібы ў паветры хто правёў белую рысачку. Карпюк. Хлапчук ледзь не наступіў на .. [птушку] нагою. Жаваранак страпянуўся і ўзняўся ўгору. Пальчэўскі. Акуньчык спрытна страпянуўся. Колас.

3. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць, праявіць сябе. Паны яшчэ страпянуцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)