мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Прымесі жалеза, кадмію, германію, марганцу і інш. Паліморфная мадыфікацыя ZnS гексаганальнай сінганіі. Крышталі дробныя пірамідальныя, радзей таблітчастыя. Агрэгаты радыяльна-прамянёвыя, слаістыя, каламорфныя. Колер ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага і амаль чорнага. Бляск смалісты. Цв. 3,4—4. Шчыльн. 4 г/см³. У асноўным гідратэрмальны мінерал. Трапляецца таксама ў асадкавых пародах, у сідэрытавых і гліністых канкрэцыях. Руда цынку, іншы раз кадмію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТЛАНДЫ́Т (ад імя ірл. натураліста Дж.Б.Пентленда, які ўпершыню знайшоў гэты мінерал), жалеза-нікелевы калчадан,
мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, (Fe, Ni)9S8. Мае 34 ± 10% нікелю, ізаморфныя прымесі кобальту (0,4—3%), медзі (да 6,5%) і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае дробныя зерні, радзей буйнакрышт. ўкрапаннікі ў агрэгаце сульфідаў жалеза і медзі. Колер бронзава-жоўты. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,5—5,2 г/см³. Бляск металічны. Крохкі. Трапляецца ў асн. вывергнутых пародах. Гал. мінерал нікелевых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антымані́т
(ад с.-лац. antimonium = сурма)
мінерал класа сульфідаў, сульфід сурмы свінцова-шэрага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЛІБДЭНІ́Т (ад грэч. molybdos свінец, у сувязі з вонкавым падабенствам да свінцу), малібдэнавы бляск,
мінерал класа сульфідаў, сульфід малібдэну MoS2. Мае 60% малібдэну, 40% серы, часта прымесі талію, рэнію, селену, ніобію, ванадыю, мыш’яку. Крышталізуецца пераважна ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі гексаганальна-таблітчастыя, кароткапрызматычныя, трапляюцца ліставатыя і лускаватыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры з блакітным адлівам. Бляск металічны. Цв. 1—1,5. Шчыльн. 4,6—5 г/см³. М. — тыповы гідратэрмальны мінерал, генетычна звязаны з магматычнымі кіслымі горнымі пародамі (гранітамі, пегматытамі і інш.). Гал. мінерал малібдэнавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЗІ́Т (позналац. marcasita ад перс. калчадан),
прамяністы калчадан, мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза FeS2. Хім. аналаг пірыту. Змяшчае 46,6% жалеза, часта прымесі нікелю, мыш’яку і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае канкрэцыі, сфераліты, нацёчныя агрэгаты, суцэльныя масы; крышталі таблітчастыя, радзей вострапірамідальныя, прызматычныя. Колер латунна-жоўты.
Бляск металічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 4,9 г/см³. Трапляецца М. эндагенны ў гідратэрмальных, пераважна жыльных радовішчах, М. экзагенны ў карбанатных пародах, глінах, каменных вуглях. Сыравіна для вырабу сернай кіслаты. Пры акісленні ўтварае ліманіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЫ́Т, серны калчадан, жалезісты калчадан,
найбольш пашыраны мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза, FeS2. Мае жалеза 44,6%, серы 54,3%, дамешкі медзі, золата, нікелю, кобальту, селену, талію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі кубічныя (радзей пентагондадэкаэдрычныя і актаэдрычныя) са штрыхоўкай на гранях, зярністыя масы, прарастанні з марказітам і інш. Колер латунна-жоўты. Бляск металічны. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 4,9—5,2 г/см³. Палігеннага паходжання. Гал. радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя. Сыравіна для сернай кіслаты, руда кобальту, золата, медзі, селену і талію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІ́Н (ад лац. stannum волава), алавяны калчадан, звонавая руда,
мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cu2(Fe,Zn)SnS4. Мае медзь 22—31%, жалеза 1—14%, волава 22—28% і прымесі: цынк (да 11%), серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае шчыльныя дробназярністыя масы, мікраўкрапанікі. Колер сталёва-шэры. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,3—4,5 г/см³. Крохкі. Паўправаднік. Трапляецца ў гідратэрмальных, пегматытавых, грэйзенавых радовішчах сярод руд волава і волаваносных жылах. Радовішчы ў Расіі, Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Чэхіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПРЫ́Т, β,β′-дыхлордыэтылсульфід,
арганічны сульфід аліфатычнага рада, S(CH2CH2Cl)2. Выкарыстаны як атрутнае рэчыва ў 1917 Германіяй каля бельг. горада Іпр (адсюль назва).
Бясколерная масляністая вадкасць з пахам часнаку ці гарчыцы, tпл 14,5 °C, tкіп 217 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1274,1 кг/м³ (20 °C). Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Моцныя акісляльнікі (напр., хлорная вапна, хлораміны) выклікаюць поўную дэструкцыю (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі І.). Протаплазматычны яд (пашкоджвае вочы, скуру, органы дыхання). Смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 70 мг/кг (мае «скрыты перыяд» дзеяння да 12 гадз і болей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́НАВАР (ад грэч. kinnabari),
мінерал класа сульфідаў, сульфідртуці, HgS. Мае 86,2% ртуці. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя або ромбаэдрычныя.
Агрэгаты тонказярністыя, шчыльныя ці зямлістыя. Колер чырвоны да карычнева-чырвонага. Бляск алмазны ў чыстым мінерале або зямлісты, цьмяны (з прымесямі). Паўпразрысты. Цв. 2,5. Шчыльн. 8—8,2 г/см³. Гідратэрмальнага паходжання. Пашыраны ў выглядзе ўкрапін і жыл паблізу маладых вулканічных парод і гарачых крыніц. Трапляецца ў асацыяцыі з пірытам, марказітам, стыбнітам, сульфідам медзі ў жыльных пародах. Буйныя радовішчы на Украіне, у Іспаніі. Асноўная руда ртуці, таксама сыравіна для вырабу маст. фарбаў.