Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес.высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус.кур., дан., тул., калуж.весожа́ры ’сузор’е’, дан.весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж.висожа́ры, урал.висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал.вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус.вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг.власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус.стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШЧЫТ (лац. Scutum),
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі 4-й візуальнай зорнай велічыні. У Ш. знаходзіцца адна з найб. яркіх частак Млечнага Шляху. З тэр. Беларусі відаць у канцы вясны, летам і восенню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАПА́С (лац. Bootes),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка — Арктур (α Валапаса); ёсць падвойныя зоркі. 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. На тэр. Беларусі відаць зімой, вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЬФІ́Н (лац. Delphinus),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Тры найб. яркія зоркі 3,7, 3,8 і 4 візуальнай зорнай велічыні. Назіраецца паблізу Млечнага Шляху. Найлепшыя ўмовы для назірання на тэр. Беларусі ў чэрвені—жніўні. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ (лац. Leo),
задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць зімой і вясной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́РА (лац. Lyra),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Найярчэйшая зорка Вега (а Л.). Іншыя, больш слабыя зоркі сузор’я, утвараюць невял. паралелаграм ніжэй і ўлева ад Вегі. На тэр. Беларусі відаць вясной, летам і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ПЁС (лац. Canis Minor),
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі — α (Працыён) і β — маюць бляск 0,4 і 2,9 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у снеж.—лютым). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРКА (лац. Lacerta),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца ў Млечным Шляху. Найб. яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́Н (лац. Draco),
каляпалярнае сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Мае 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Ламаны ланцужок слабых зорак Д. агінае сузор’еМалая Мядзведзіца і заканчваецца больш яркай зоркай γ (2-й візуальнай зорнай велічыні), назіраючы за якою англ. астраном Дж.Брадлей адкрыў (1725) аберацыю святла. Адна з зорак Д. — Тубан каля 2,5 тыс. гадоў назад была і праз 20 тыс. гадоў зноў будзе «Палярнай» зоркай. У Д. знаходзіцца яркая планетарная туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. З тэр. Беларусі Д. відаць круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁН (лацінскае Orion),
экватарыяльнае сузор’е з найбольш яркімі зоркамі Рыгель, Бетэльгейзе, Белатрыкс. Тры блізка размешчаныя зоркі 2-й зорнай велічыні ўтвараюць «пояс Арыёна», ніжэй за які знаходзіцца Арыёна вялікая туманнасць. На тэрыторыі Беларусі сузор’е бачна ўвосень і зімою (гл.Зорнае неба).