ШЧЫТ (лац. Scutum),
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі 4-й візуальнай зорнай велічыні. У Ш. знаходзіцца адна з найб. яркіх частак Млечнага Шляху. З тэр. Беларусі відаць у канцы вясны, летам і восенню.
т. 17, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)