Я́ШЧАРКА (лац. Lacerta),

сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца ў Млечным Шляху. Найб. яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Яшчарка.

т. 18, кн. 1, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)