Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
substance[ˈsʌbstəns]n.
1. рэ́чыва, матэ́рыя, субста́нцыя
2.fml су́тнасць, сэнс;
in substance па су́тнасці, факты́чна
3.fml бага́цце;
a man of substancefml замо́жны чалаве́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ТРАНСЦЭНДЭНТА́ЛЬНАЕ [ад лац. transcendens (transcendentis) які выходзіць за межы],
тое, што выходзіць за межы канечнага эмпірычнага свету. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы для характарыстыкі універсальных прадметаў пазнання (ісціна, адзінства, дабро і інш.). Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які пад Т. разумеў тое, што адносіцца да апрыёрных умоў пазнання і арганізуе вопыт (напр., прастора і час, субстанцыя, прычыннасць і інш.). Шырокае распаўсюджанне тэрмін «Т.» атрымаў у філас. сістэмах І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга і неакантыянства. Ням. фенаменолаг Э.Гусерль проціпастаўляў Т. ўсяму эмпірычнаму, а гал. мэтай фенаменалагічнай рэдукцыі абвясціў выхад на ўзровень Т. свядомасці, ачышчанай ад усіх элементаў вопыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́ЗМ (ад грэч. holos цэлы, увесь),
метадалагічны прынцып, згодна з якім цэлае большае, чым сума яго частак. Сфармуляваны паўд.-афр. філосафам Я.Смэтсам у працы «Халізм і эвалюцыя» (1926). Цэлае ў Х. разумеецца як цэнтр. паняцце філасофіі, якое сінтэзуе ў сабе аб’ектыўнае і суб’ектыўнае, матэрыяльнае і духоўнае; выяўленнем цэлага лічыцца працэс эвалюцыі, які ў ходзе якасных пераўтварэнняў параджае новыя аб’екты (цэласнасці). Паводле Х., прынцып цэласнасці як арганічная сусв.субстанцыя нерасчляняльны і непазнавальны ў адрозненне ад інш. састаўляючай кожнай з’явы — мех. структурнасці, даступнай навук. пазнанню. Найвышэйшай формай арган. цэласнасці Х. прызнае чалавечую асобу. Ідэі Х. развівалі А.Меер-Абіх (Германія), А.Леман (Францыя); на прынцыпе Х. пабудаваны шэраг фундаментальных палажэнняў філасофіі навукі, фенаменалогіі і гештальтпсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНІ МОЗГ,
аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам. Складаецца з чатырохбугровага цела (падкоркавыя цэнтры зроку і слыху) і ножак мозга. Гал. ўтварэнні: цэнтр. шэрае рэчыва, чорная субстанцыя, чырв. ядро, ядры вокарухальнага і адводнага нерваў, рэтыкулярная фармацыя; цэнтры, якія рэгулююць тонус шкілетных мышцаў, стан сну і няспання і інш. Поласць С.м. — водаправод мозга, злучае III і IV жалудачкі мозга. Асн. эферэнтны шлях С.м. (перадае імпульсы ад нерв. цэнтраў да розных органаў) — рубраспінальны тракт, які забяспечвае павышэнне каардынацыі рухаў з боку мазжачка і С.м., іх адаптацыі да вестыбулярных, светлавых і гукавых уздзеянняў. Пры пашкоджанні чорнай субстанцыі ўзнікае дэфіцыт нейрамедыятара дафаміну (адна з прычын парушэнняў позы, рэгуляцыі рухаў, мышачнага тонусу — сімптомы паркінсанізму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кантарыдзі́н
(ад кантарыда)
атрутная субстанцыя, якая змяшчаецца ў крыві і палавых залозах кантарыды; выкарыстоўваецца для вырабу лекавай мазі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГНАСТЫЦЫ́ЗМ (ад грэч. gnōstikos пазнавальны),
агульная назва рэліг.-філас. вучэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціянства, элементы стараж.-ўсх. рэлігій, ідэі філасофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і інш. Узнік у 1 ст. ва ўсх.ч. Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст.Найб. значныя прадстаўнікі — Васілід, Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валянцін. Вылучаюць хрысціянскі гнастыцызм (1—3 ст.), вядомы па творах раннехрысціянскіх ерасеографаў і па творах з г. Наг-Хамады; язычніцкі гнастыцызм той жа эпохі; мандэізм (2—3 ст., ад арамейскага манда-гносіс) — самаст. развіццё гнастацызму на семіцка-вавілонскай глебе (захаваўся да нашых дзён у Іраку). Чалавек паводле гнастыцызму — асн. цэнтр сусв. працэсу. Ён, хоць і з’яўляецца стварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самаст. іпастасі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць надкасм. сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў гнастыцызме існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». З гнастыцызмам звязана ўзнікненне маніхейства.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
substancja
ж.
1.субстанцыя;
2. рэчыва;
szara substancja анат. шэрае рэчыва;
substancja trująca — атрутнае рэчыва
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разанілі́н
(ад лац. rosa = ружа + анілін)
сінтэтычны фарбавальнік, крышталічная субстанцыя з металічным зялёным бляскам, якая пры растварэнні мае інтэнсіўны пурпуровы колер; выкарыстоўваецца для фарбавання воўны, вырабу лакаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)