субста́нцыя, -і, ж.

У філасофіі: першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў.

|| прым. субстанцыяна́льны, -ая, -ае і субстанцыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. субста́нцыя субста́нцыі
Р. субста́нцыі субста́нцый
Д. субста́нцыі субста́нцыям
В. субста́нцыю субста́нцыі
Т. субста́нцыяй
субста́нцыяю
субста́нцыямі
М. субста́нцыі субста́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

субста́нцыя ж., в разн. знач. субста́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

субста́нцыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя ў адзінства ўсіх форм яе руху. Матэрыяльная субстанцыя.

2. Першааснова, сутнасць усіх рэчаў і з’яў. Субстанцыя глебы.

[Лац. substantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Субстанцыя 2/303, 397, 407, 499; 4/298

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СУБСТА́НЦЫЯ (ад лац. substantia сутнасць, нешта, што ляжыць у аснове),

першааснова ўсяго, што існуе, якая абумоўлівае ўзнікненне і знікненне канкрэтных рэчаў і з’яў; аб’ектыўная рэальнасць, якая разглядаецца ў аспекце яе ўнутранага адзінства. У філас. вучэннях пэўнае разуменне С. з’яўляецца іх зыходным пастулатам. У гісторыі філасофіі С. інтэрпрэтавалася па-рознаму: як матэрыял ці яе канкрэтнае ўтварэнне (Бог, дух, ідэя, сусв. розум і інш.); адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне С. як нязменнага пачатку і дыялект. — як зменлівай, самаразвівальнай сутнасці. У колькаснай інтэрпрэтацыі праблемы С. вылучаюць 3 філас. прынцыпы: манізм, які лічыць, што ў аснове разнастайнага свету ляжыць 1 пачатак (Г.​Гегель, К.​Маркс), дуалізм, які прызнае існаванне 2 раўнапраўных С. (Р.​Дэкарт) і плюралізм, паводле якога існуе мноства незалежных С. (Дэмакрыт, Г.​Лейбніц). У сучаснай філасофіі існуюць супрацьлеглыя погляды: традыц. разуменне С. як першаасновы і першапрычыны свету (марксізм, неатамізм, неарэалізм) і негатыўнае стаўленне да катэгорыі С. і яе ролі ў пазнанні. Прадстаўнікі шэрагу кірункаў неапазітывізму лічаць, што паняцце С. з’яўляецца атрыбутам ненавук. свядомасці. Адмаўленне С. як першаасновы ўсяго існага характэрна і для новай анталогіі (М.​Хайдэгер, Н.​Гартман і інш.), дзе паняцце быцця аддзяляецца ад паняцця С.

Літ.:

Орынбеков М.С. Проблема субстанции в философии и науке. Алма-Ата, 1975;

Гартман Н. Старая и новая онтология: Пер. с нем, // Историко-философский ежегодник, 1988, М., 1988;

Проблема первоначал в науке и теологии. СПб., 1993.

А.​Б.​Савеня.

т. 15, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

субста́нцыя ж. філас., тс. перан. Substánz f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

субста́нцыя

(лац. substantia)

1) філас. матэрыя ў адзінстве ўсіх форм яе руху;

2) аснова, сутнасць чаго-н. (напр. мінеральная с. глебы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Субста́нцыя ’матэрыя; першааснова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.); ст.-бел. субстанция ’ежа’, ’злучэнне; матэрыя; маса’, ’маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон) запазычана праз ст.-польск. substancyja ’тс’ або непасрэдна з лац. substantia ’сутнасць; уласнасць; наяўнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус. субстанция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нематэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Нярэчыўны; духоўны. Нематэрыяльная субстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)