расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечныбрат Дз.Я.Лапцева. На флоце з 1718. У 1739—42 кіраваў адным з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле С.І.Чэлюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне п-ва Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балт. флоце. Імем Л. названы: марскі бераг на п-ве Таймыр, мыс на п-ве Чэлюскін і інш.; у гонар Х.П. і Дз.Я.Лапцевых названа Лапцевых мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР АНДРЭ́ЕВІЧ ХРА́БРЫ (15.7.1353—1410),
ваен. і дзярж. дзеяч Маскоўскага княства. Удзельны князь серпухаўскі [1358—1410] і бароўскі [1386—1410]. Унук Івана I Каліты, стрыечныбрат і паплечнік Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Неаднаразова ваяваў з паліт. праціўнікамі Масквы і з ВКЛ (1370, 1379). У час Кулікоўскай бітвы 1380 разам з кн. Дз.М.Баброк-Валынскім камандаваў засадным палком, які вырашыў зыход бітвы (за гэта празваны Храбрым). У 1382 каля г. Волак Ламскі разбіў перадавы атрад хана Залатой Арды Тахтамыша, чым паскорыў яго адыход з Русі. У 1408 кіраваў абаронай Масквы ад войск хана Едыгея, якога прымусіў адступіць.
2) далёкая радня́; суро́дзіч -а m., суро́дзічка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр.побрати́м, польск.pobracim, чэш., славац.pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг.побра́тим, серб.-харв.по̀братим, славен.pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв.по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен.brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус.усх.дыял.побрати́м яшчэ ’стрыечныбрат’, пск.побрати́м, побрати́шка ’палюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СУФАНУВО́НГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос — студз. 1995),
лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечныбратСувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынер-будаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.-вызв. руху 1940—пач. 1950-х г. З 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац.паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрэ́дні ‘дваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (< стрэ́чны ‘дваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СУВА́НА ФУ́МА (7.10.1901, г. Луангпрабанг, Лаос — 10.1.1984),
лаоскі дзярж. і паліт. дзеяч. З каралеўскай сям’і Лаоса, прынц; стрыечныбратСуфанувонга. Скончыў Парыжскі (1928) і Грэнобльскі (1930) ун-ты. У 1940-я г. ўдзельнічаў у нац.-вызв. руху Лао Ісара. Прэм’ер-міністр Каралеўства Лаос у 1951—54, 1956—58, 1962—75. У 1953 дамогся ад Францыі прызнання незалежнасці Лаоса. Узначальваў паліт. групоўку нейтралістаў, якія стаялі за прымірэнне правых сіл і Патрыят. фронту Лаоса (ПФЛ) на чале з Суфанувонгам. Па яго ініцыятыве ў 1957 і 1962 ствараліся кааліцыйныя ўрады Лаоса з удзелам усіх паліт. сіл, якія ў хуткім часе распадаліся. Пасля скасавання манархіі і абвяшчэння Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі са снеж. 1975 саветнік прэм’ер-міністра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБА́РА РАДЗІВІ́Л (6.12.1520—8.5.1551),
каралева Польшчы і вял. княгіня ВКЛ (1550—51). Другая жонка Жыгімонта IIАўгуста. Дачка падчашага ВКЛ (пазней кашталяна віленскага і вял. гетмана ВКЛ) Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за новагародскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вял. князя да Барбары Радзівіл імкнуліся выкарыстаць для ўзмацнення ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечныбрат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім трона караля польскага (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі шматлікая шляхта і магнаты, незадаволеныя ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары Радзівіл была настроена каралева польская і вял. княгіня ВКЛБона Сфорца. Сойм у Пётркаве (1548) выступаў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіц. прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве 5.12.1550, але ў хуткім часе памерла. Пахавана ў Віленскім кафедральным саборы. Гісторыі рамантычнага кахання Барбары Радзівіл з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія маст. творы.
Барбара Радзівіл. Партрэт Лукаса Кранаха Старэйшага. Сярэдзіна 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раздабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. раздабыў, ‑была, ‑было; зак., каго-што.
Разм. Здабыць, дастаць з цяжкасцямі. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча.Краўчанка.Стрыечныбрат нашага местачкоўца аказаўся чалавекам хмурным, недаверлівым, хітрыў і віляў, і ніякіх патронаў раздабыць у яго не ўдалося.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brat
м.
1.брат;
brat rodzony — родны брат;
brat stryjeczny (cioteczny) — стрыечныбрат;
2.брат; манах;
bracie! — браток!; браточку!;
być z kim za pan brat — быць з кім за панібрата;
brat łata — таварыскі; прыязны; душа-чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)