сто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.
1. Спыняць рух чаго-н. (спец.).
С. механізм.
2. перан. Затрымліваць, запыняць развіццё, рух чаго-н.
С. справу.
|| зак. засто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАЙМА́ЛЬНІК у праве,
бок у дагаворы маёмаснага найму. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь Н. — гэта таксама бок працоўнага дагавору, якім з’яўляюцца прадпрыемства, установа, арг-цыя, т-ва, кааператыў, незалежна ад наймення і формы ўласнасці (іх аб’яднанні і адасобленыя падраздзяленні), а таксама прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без стварэння юрыд. асобы і грамадзяне, якім заканадаўствам дадзена права заключаць і спыняць прац. дагаворы з работнікамі.
т. 11, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦТВА,
права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
т. 12, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зане́хваць
‘спыняць што-небудзь, адмаўляцца ад чаго-небудзь, пакідаць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
зане́хваю |
зане́хваем |
| 2-я ас. |
зане́хваеш |
зане́хваеце |
| 3-я ас. |
зане́хвае |
зане́хваюць |
| Прошлы час |
| м. |
зане́хваў |
зане́хвалі |
| ж. |
зане́хвала |
| н. |
зане́хвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
зане́хвай |
зане́хвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
зане́хваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пацы́кваць
‘спыняць каго-небудзь вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-небудзь (пацыкваць на каго-небудзь)’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пацы́кваю |
пацы́кваем |
| 2-я ас. |
пацы́кваеш |
пацы́кваеце |
| 3-я ас. |
пацы́квае |
пацы́кваюць |
| Прошлы час |
| м. |
пацы́кваў |
пацы́квалі |
| ж. |
пацы́квала |
| н. |
пацы́квала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пацы́квай |
пацы́квайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пацы́кваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны; незак., што.
1. таксама без дап. Запавольваць або спыняць рух чаго-н. (звычайна пры дапамозе тормаза).
Т. трактар.
Машына хутка тармозіць.
2. перан. Стрымліваць рух чаго-н.; затрымліваць развіццё чаго-н.
Т. работу.
Т. будаўніцтва школы.
3. перан. Аслабляць, спыняць праяўленне чаго-н. (спец.).
Т. рэфлексы.
|| зак. затармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны.
|| аднакр. тармазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.; разм.).
|| наз. тармажэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Станавіцца пабрацімамі.
2. Уступаць у цесныя сяброўскія адносіны, праяўляць братнія пачуцці.
3. Спыняць ваенныя дзеянні, выказваючы ўзаемныя братнія пачуцці, салідарнасць.
|| зак. пабра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. бра́танне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліквідава́цца, ‑дуецца; зак. і незак.
1. Спыніць (спыняць) сваю дзейнасць. Установа ліквідуецца. Прадпрыемства ліквідавалася.
2. толькі незак. Зал. да ліквідаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).
Спыніць (спыняць) пашырэнне чаго-н., абмежаваць (абмяжоўваць) што-н. пэўным месцам; устанавіць, знайсці.
Л. эпідэмію.
|| наз. лакаліза́цыя, -і, ж.
|| прым. лакалізава́ны, -ая, -ае і лакалізо́ваны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гі́нуць, -ну, -неш, -не; гінь; незак.
1. Спыняць існаванне, знішчацца, прападаць.
Г. ад кулі.
Расліны гінуць ад марозу.
2. перан. Рушыцца, не адбывацца (пра планы, намеры і пад.).
Гіне мая надзея на паездку.
|| зак. загі́нуць, -ну, -неш, -не; загінь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)