Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саскаўзну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы.Місько.// Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.
2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.
3.перан.Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зляце́ць, злячу́, зляці́ш, зляці́ць; зляці́; зак.
1. Летучы, спусціцца.
Верабей зляцеў з куста.
2. Упасці зверху (разм.).
З. з ганка.
Паперы зляцелі са стала.
3. Узляцеўшы, пакінуць якое-н. месца, вылецець куды-н. далёка.
Птушкі некуды зляцелі.
Прыказка зляцела з вуснаў (перан.).
|| незак.злята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зні́зіцца, зні́жуся, зні́зішся, зні́зіцца; зак.
1.Спусціцца ніжэй.
Сонца знізілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць ніжэйшым (па ступені, велічыні, інтэнсіўнасці і пад.).
Цэны знізіліся.
Аўтарытэт знізіўся.
|| незак.зніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.зніжэ́нне, -я, н.
Самалёт пайшоў на з. (пачаў зніжацца ў 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
zejść
зак.
1. сысці; спусціцца;
zejść po schodach — спусціцца па лесвіцы (сходах);
zejść z drogi — сысці з дарогі;
2.кніжн. сканаць; памерці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пазбяга́ць², 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх.
Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы — пра ўсё, многае.
Вада пазбягала з палеткаў.
3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх.
Ад спякоты каровы пазбягалі ў кусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лагчы́на, ‑ы, ж.
Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака.Чарнышэвіч.Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́травіцца1, ‑віцца; зак.
1. Атрымацца ад уздзеяння хімічных рэчываў (пра ўзор, адбітак). Вытравіўся афорт.
2. Знішчыцца ад хімічнага ўздзеяння; вывесціся. Вытравіліся плямы.
вы́травіцца2, ‑віцца; зак.
Спец. Паступова спусціцца (пра якарны ланцуг, канат і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)