зляце́ць, злячу́, зляці́ш, зляці́ць; зляці́; зак.

1. Летучы, спусціцца.

Верабей зляцеў з куста.

2. Упасці зверху (разм.).

З. з ганка.

Паперы зляцелі са стала.

3. Узляцеўшы, пакінуць якое-н. месца, вылецець куды-н. далёка.

Птушкі некуды зляцелі.

Прыказка зляцела з вуснаў (перан.).

|| незак. злята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)