БАЗЯНЕ́НКАЎ (Міхаіл Георгіевіч) (24.1.1921, г. Рослаўль Смаленскай вобласці — 10.1.1994),

бел. трэнер і педагог. Засл. трэнер СССР (1957), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1948). Працаваў у Бел. ін-це фіз. культуры (1940—50, 1964—87), трэнерам мінскіх футбольных камандаў «Дынама» (1950—51), «Спартак» (1954), трэнерам (1961—64) нац. зборнай Бірмы па футболе.

М.​А.​Дубіцкі.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛО́ТНІКАЎ (Пётр Рыгоравіч) (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія),

расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-т фіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп. чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс. м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993).

т. 2, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДЫРХА́ЕВА (Святлана Дзантэміраўна) (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція),

расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса).

т. 1, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Піліпавіч) (11.7.1933, г. Рэчыца Гомельскай вобл. —22.11.1989),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыў Бел. (1951; у 1953—56 і з 1960 выкладаў у ім) і Ленінградскае (1953) харэаграфічныя вучылішчы, Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1960). Працаваў у т-рах оперы і балета Чэлябінска і Баку. З 1960 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1975 арганізатар і кіраўнік эстр.-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы». Выкананне К. вызначалася высокай тэхнічнасцю, экспрэсіяй, тэмпераментам. Сярод партый на бел. сцэне: Мікалай, Князь («Мара», «Выбранніца» Я.​Глебава), Прынц, Тыбальд («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Прынц, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Абдэрахман («Раймонда» А.​Глазунова), Салор, Базіль («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса). Балетмайстар спектакляў «Фіялка Манмартра» І.​Кальмана, «Пяе «Жаваранак» Ю.​Семянякі (з Э.​Піно, 1971) і інш. у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі; ставіў танцы і пантаміму да драм. спектакляў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1967). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.

Літ.:

Грищенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989.

т. 8, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБДУРАХМА́НАВА (Дзільбар Гулямаўна) (н. 1.5.1936, Масква),

узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага, «Атэла» Дж.​Вердзі, «Вогненны анёл» С.​Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.​Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.​Адана, «Спартак» А.​Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.​Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́ГАТА ((Žagata) Улдыс) (н. 17.3.1928, г. Еру, Латвія),

латышскі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. Латвіі (1973), нар. арг. СССР (1988). Скончыў балетную школу пры Латв. т-ры оперы і балета (1948), у 1944—68 саліст гэтага т-ра. З 1968 маст. кіраўнік Дзярж. ансамбля танца «Дайле». Сярод партый: Нікіта («Лайма» А.​Лепіня), Пеця («Юнацтва» М.​Чулакі), Бірбанта («Карсар» А.​Адана), Гармодый («Спартак» А.​Хачатурана). Дзярж. прэмія Латвіі 1982.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМКО́Ў (Уладзімір Цярэнцьевіч) (н. 5.9.1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980), нар. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1968). Працаваў у т-рах оперы і балета Вільнюса і Харкава. У 1973—95 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1981—91 выкладаў у харэаграфічным вучылішчы. Танец К. вызначаецца мужнасцю, энергіяй, пластычнай выразнасцю, яго індывідуальнасці найб. блізкія партыі героіка-патрыят. плана. Майстэрства К. найб. выявілася ў балетах, пастаўленых В.Елізар’евым. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.​Глебава), СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.​Пятрова); з інш. партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.​Герольда), а таксама гал. партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана» Э.​Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.​Армсгеймера, «Адажыета» на муз. Г.​Малера, «Камерная сюіта» на муз. Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.​Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 127—131.

А.​І.​Калядэнка.

У.Ц.Камкоў.
У.Камкоў у ролі Спартака.

т. 7, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́СІК (Яўген Мікітавіч) (17.9.1930, с. Шныроў Бродаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 4.5.1991),

украінскі мастак тэатра. Засл. дз. маст. Украіны (1967). Нар. мастак Украіны (1975). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1961). З 1961 мастак, з 1967 гал. мастак Львоўскага т-ра оперы і балета, дзе аформіў спектаклі «Спартак» А.​Хачатурана (1965 і 1986), «Залаты абруч» Б.​Ляташынскага (1971), «Раймонда» А.​Глазунова (1974), «Вайна і мір» С.​Пракоф’ева і «Вій» В.​Губарэнкі (абодва 1985). З 1974 супрацоўнічаў з Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі, у 1979—81 яго гал. мастак. Аформіў балеты «Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына (1974), «Стварэнне свету» А.​Пятрова (1976), «Тыль Уленшпігель» Я.​Глебава (1978), «Спартак» (1980), «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага (1982), оперу «Джардана Бруна» С.​Картэса (1977). Гал. рысы яго творчасці — тэатральнасць і глыбокая філасафічнасць мыслення, шматзначнасць, уменне ўкласці ў адзін выяўленчы рад некалькі сэнсаў у спалучэнні з выразнай маст. канцэпцыяй, арганічная знітаванасць сцэнаграфіі з музыкай і пластыкай. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1971.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 171—181.

Л.​А.​Сівалобчык.

Я.М.Лысік.
Я.Лысік. Эскіз дэкарацый да балета «Стварэнне свету» А.​Пятрова.

т. 9, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІ́МАЎ (Барыс Барысавіч) (н. 25.6.1946, Вена),

рускі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, педагог М.Ліепа), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1978). З 1905 у Вял. т-ры. Найб. блізкія Акімаву партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («Канёк-Гарбунок» Ц.​Пуні), Крас («Спартак» А.​Хачатурана), Сяргей («Ангара» А.​Эшпая, Дзярж. прэмія СССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.​Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966).

т. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЬСКІ (Спартак Аляксандравіч) (21.6.1930, г. Новасібірск, Расія — 9.9.1994),

бел. географ. Д-р геагр. н. (1980), праф. (1983). Скончыў БДУ (1954). З 1973 у Мінскім дзярж. пед. ун-це. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).

Тв.:

Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1973;

Демографические проблемы развития Минска. Мн., 1976;

География населения развитых капиталистических и развивающихся стран (с основами демографии). Мн., 1987.

М.​С.​Вайтовіч.

т. 12, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)