таи́ть несов.

1. (держать в тайне, скрывать) таі́ць, скрыва́ць, уто́йваць;

2. (заключать в себе) таі́ць, хава́ць;

не́чего греха́ таи́ть няма́ чаго́ грахі́ таі́ць;

таи́ть в себе́ таі́ць (хава́ць) у сабе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ukrywać

ukrywa|ć

незак.

1. хаваць, укрываць;

nie ~m, że ... — я не хаваю, што...;

2. скрываць; утойваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

таі́ць, таю, тоіш, тоіць; незак., каго-што.

1. Трымаць што‑н. у тайне, скрываць ад іншых. [Саша:] — Марыя Сяргееўна! Вы нічога не таіце ад мяне. Я ўсё хачу ведаць. Шамякін. Сурова і гнеўна выступалі суддзі... Яны абвінавачвалі Варатніцкага не толькі ў тым, што быў паліцэйскім, але і ў тым, што таіў сваё мінулае, хлусіў. Дадзіёмаў. // Захоўваць у сабе, у сваёй душы, не паказваючы перад другімі, хаваючы ад другіх (пачуцці, думкі). І раптам .. [Астаповіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. Чорны. Макараў .. скінуў парашут і, тоячы незвычайнае хваляванне і радасць, цвёрдым крокам падышоў да Кудлача, збіраючыся выпрасіць яшчэ адзін палёт. Алешка.

2. Мець, заключаць у сабе што‑н. знешне непрыкметнае, яшчэ не выяўленае. [Дзед Талаш] востра ўглядаецца ў далечы маўклівых балот. Яны тояць штось невядомае, вострае і цікавае. Колас. Ніводнаму, нават самаму магутнаму розуму не ўдалося яшчэ дасюль разгадаць, колькі нявыкрытых дзіў і магчымасцей тоіць у сабе наша зямля. Лужанін. І колькі яшчэ тоіць .. [Урал] у сабе нязведанага! Шынклер.

•••

Няма чаго граху таіць; што (чаго) грэх таіць — нечага скрываць, трэба прызнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

taić

незак. таіць, скрываць; хаваць;

nie taję, że go nie lubię — я не хаваю, што ён мне не падабаецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

утойваць, затойваць, прытойваць, таіць, хаваць, скрываць, маўчаць; пакрываць, прыкрываць (перан.) □ трымаць у сакрэце, трымаць язык за зубамі, хаваць у душы, замятаць сляды

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Hnterhalt

m -(e)s, -e

1) заса́да

j-m inen ~ lgen — арганізава́ць [зрабі́ць] заса́ду на каго́-н.

im ~ legen* — сядзе́ць [быць] у заса́дзе

2) вайск. рэзе́рв

3)

im ~ hben — хава́ць, скрыва́ць; мець [трыма́ць] у рэзе́рве [пра запа́с]

hne ~ — без за́дняй ду́мкі, шчы́ра, адкры́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Таі́ць ’трымаць у тайне, хаваючы ад другіх, утойваць’ (Сл. ПЗБ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., ТС), таі́ццаскрываць; утойваць; хавацца, скрывацца’, таі́ті ’ўтойваць’, таі́тісʼе ’падпільноўваць, цікаваць’ (Вруб.), ’запірацца’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Варл., ТС, Ян.), ст.-бел. таити ’ўтойваць’ (XV ст., КГС). Укр. таї́ти, таї́тися, рус. таи́ть, таи́ться, польск. taić (się), в.-луж. tajić (so), н.-луж. tajiś (se), tawiś, чэш. tajit (se), славац. tajiť (se), славен. tajíti (se), серб.-харв. та́јити (се), tájati, харв., чак. tōjȁt, балг. та́я, макед. таи, ст.-слав. таити, таити сѧ ’хаваць, утойваць’. Да прасл. *tajiti, дыял. *taja̋ti (рэканструкцыя Фурлан у Бязлай, 4, 147), якія з’яўляюцца вытворнымі ад *taj ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (роднаснага *tatъ ’злодзей’), параўн. старое серб.-харв. tȃj, tȁja, tãja ’таямніца’, ст.-слав. таи ’таемна, употайкі, скрытна’, чэш. taj ’таямніца; невядомае’. Махэк (634) прапануе, аднак, некалькі іншае развіццё: *tajǫ < *taj‑jǫ < *taj‑ī‑tei. Далейшыя сувязі бачаць у хец. tai̯ela ’красці’, ст.-інд. (s)tāyú‑ḥ‑ ’злодзей’, авест. tãiiu/tãyu‑ ’тс’, ст.-ірл. tāid ’тс’, грэч. τήτη ’нястача’, τητάω ’пазбаўляю, адбіраю, рабую’, якія працягваюць і.-е. *(s)tă‑i‑ (Покарны, 1010); гл. таксама: Фасмер, 4, 11; Борысь, 625; Чарных, 2, 224; ЕСУМ, 5, 503 з літ-рай; Рэйзак, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таі́цца, таюся, тоішся, тоіцца; незак.

1. Скрываць што‑н. ад іншых, не расказваючы, не выказваючы што‑н.; праяўляць скрытнасць. За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ. Вера кінула таіцца перад Надзяй сваёй службай, расказвала ёй аб парадках у камендатуры. Лынькоў. З нашага дзесятага класа болей ніхто не быў закаханы, і мы з трывогай глядзелі на гэтых двух [Славу і Вераніку], якія так упарта таіліся адзін ад другога. Навуменка. І от пасля першай гэтай гаворкі.., у якой, што тут таіцца, была пэўная доза с[е]нтыментальнасці, сяброўкі пачалі набываць кожная свой звыклы выгляд. Чорны.

2. Хавацца, скрывацца. [Бацька] таіўся да гэтага часу, цураўся сваёй сям’і... Дамашэвіч. За кожнай кудлатай елкай, магчыма, тоіцца вораг. Жычка.

3. Існаваць у скрытым выглядзе; не праяўляцца яўна. На гэтых прасторах вады, пад цёмнаю навіссю панурых лясоў таяцца грозныя замыслы паўстаўшага сялянства. Колас. І не ведаў ніхто, што ў вачах гэтых бура тоіцца, Што ўвесь ён [Саша] напоен нянавісцю спаленых сёл. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cover

[ˈkʌvər]

1.

n.

1) во́кладка f. (кні́гі); на́крыўка f. (гаршка́, сло́іка)

2) прыкрыцьцё, по́крыва n.; за́сьціл -у m.

under the cover of night — пад по́крывам но́чы

3) ахо́ва f.; схо́вішча n., укрыцьцё n.

4) за́расьнік -у m.

5) прыбо́р -у m. (на стале́ для яды́)

6) канвэ́рт -а m.

2.

v.t.

1) закрыва́ць; пакрыва́ць; засьціла́ць (стол)

Snow covered the ground — Сьнег пакры́ў зямлю́

2) апрана́ць (-ца); адзява́ць (-ца); насі́ць; надзе́ць ша́пку на галаву́

3) (пра пту́шку) сядзе́ць на я́йках

4) (пра самца́) пакрыва́ць а́мку)

5) засланя́ць (ад ве́тру); закрыва́ць; ахо́ўваць

6) хава́ць, скрыва́ць, уто́йваць (пачу́цьці, памы́лку)

7) ахапля́ць э́му, матэрыя́л)

8) займа́ць (прасто́ру), расьця́гвацца

9) прае́хаць, зрабі́ць

to cover a distance — прае́хаць адле́гласьць

10) пакрыва́ць (выда́ткі)

11) піса́ць рэпарта́ж, фатаграфава́ць (для прэ́сы)

- break cover

- cover up

- run for cover

- under cover

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Krte

f -, -n

1) ка́ртка (у розн. знач.)

die glbe [grüne, rte] ~ — жо́ўтая [зялёная, чырво́ная] ка́ртка

2) геагр. ка́рта

3) пашто́ўка, ка́ртка

4) біле́т, квіто́к

5) ка́ртка менр

6) ка́ртка (харчовая)

7) ка́ртка (візітная)

8) ка́рта (ігральная)

lles auf ine ~ stzen — тс. перан. паста́віць усё на ка́рту

~n lgen — раскла́дваць пасьцнс; варажы́ць на ка́ртах

ein Spiel ~n — кало́да ка́ртаў

~n ufdecken — адкрыва́ць ка́рты

ine ~ usspielen — пайсці́ з (якой-н.) ка́рты

die ~ sticht — ка́рта бярэ́ [б’е]

sich nicht in die ~n g- cken lssen* — не дава́ць загляда́ць у свае́ ка́рты; перан. скрыва́ць [таі́ць] свае́ наме́ры

lle ~n in der Hand behlten* — мець усе́ ка́рты на рука́х

mit ffenen ~n spelen — гуля́ць [дзе́йнічаць] адкры́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)