скрыва́ць гл. скрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скрыва́ю скрыва́ем
2-я ас. скрыва́еш скрыва́еце
3-я ас. скрыва́е скрыва́юць
Прошлы час
м. скрыва́ў скрыва́лі
ж. скрыва́ла
н. скрыва́ла
Загадны лад
2-я ас. скрыва́й скрыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скрыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрыва́ць несов. скрыва́ть; ута́ивать; см. скрыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́ць, скры́ю, скры́еш, скры́е; скры́ты; зак., каго-што.

Утаіць што-н. ад каго-н.

С. сваю радасць.

|| незак. скрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрываць — скрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыва́ть несов.

1. (прятать) хава́ць;

2. (утаивать) уто́йваць, таі́ць, скрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясто́йкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нястойкага. Нястойкасць рэчыва. □ [Лесарубы] ведалі, што адміністрацыя будзе старацца скрываць забастоўку і ім трэба было прымаць арганізацыйныя меры. Частка навічкоў праяўляла нястойкасць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Быць скрытным; скрываць што‑н. ад каго‑н. Не скрытнічай, а гавары адкрыта, шчыра. □ Паліцыя ніколі не хавала, што Якуб памагае ёй. І сам Якуб не скрытнічаў з гэтым. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.

3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо. Самусенка. Танкісты маскіравалі машыны галлём. Мележ.

[Ад фр. masquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)