Закончыцца, скончыцца. Канцэрт завяршыўся песняй. У сакавіку завяршыўся хакейны сезон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М,
стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).
Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перапарэ́ць ’скончыцца’ (карэліц., ЖНС). Да пера- і пара (гл.). Утворана так, як перавучыць < мука (Усціновіч, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
схлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.
1. Хлынуўшы, сцячы.
Вада схлынула.
2.перан. Пра вялікую масу людзей: адначасова пайсці аднекуль.
Натоўп схлынуў праз 30 хвілін.
3.перан.Скончыцца, мінуцца.
Толькі назаўтра схлынула навала тэлефонных званкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразрыва́цца, ‑аецца; зак.
Разарвацца — пра ўсё, многае. — Зараз дождж скончыцца, — нарэшце сказаў.. [Тайдо]: — хмары паразрываліся на кавалкі.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́цца, ‑нецца; зак.
1. Прайсці; скончыцца. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў.Чорны.Бацькаў гнеў даўно мінуўся.Колас.
2. Застацца ззаду; скончыцца. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі.Скрыган.Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок.Мележ.Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРМАГЕДО́Н (грэч. Armagedōn),
паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін армагедон і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на якім канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя армагедону ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі і інш.). Яна цесна звязана з хрысц. вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́ЛЕХЕН (Callaghan) Морлі Эдуард (22.9 1903, г. Таронта, Канада — 1990),
канадскі пісьменнік, пісаў на англ. мове. Займаўся журналістыкай. З канца 1920-х г.прафес. літаратар. У рэаліст. раманах «Дзіўны ўцякач» (1928), «Гэта ніколі не скончыцца» (1930), «Перапыненае падарожжа» (1932), «Такая мая каханая» (1934), «Каханая і страчаная» (1951), «Страснае каханне ў Рыме» (1961) і інш., зб-ках апавяд. «Родны карабель» (1929), «Цяпер, калі надышоў красавік» (1936), «Апавяданні Морлі К.» (1959), «Цудоўнае і ўтульнае месца» (1975) і інш. натуралістычныя тэндэнцыі і меладраматызм паступова змяняюцца філасафічнасцю і рысамі хрысц. гуманізму. Аўтар зб. ўспамінаў і эсэ «Тое лета ў Парыжы» (1963).
Тв.:
Рус.пер. — Любимая и потерянная М., 1972;
Радость на небесах. Тихий уголок. И снова к солнцу: Романы. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́чарпацца, ‑аецца; зак.
1. Выбрацца да канца ў выніку чэрпання. Вычарпалася вада ў калодзежы.
2.перан. Поўнасцю расходавацца, скончыцца. Вычарпаліся сродкі, сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нчыцца, ‑чыцца; зак.
Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца. Заняткі закончыліся. Жніво закончылася. □ Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)