ДО́ЎСАН ((Dauson) Джордж Мерсер) (1.8.1849, г. Пікту, Канада — 2.3.1901),
канадскі географ і геолаг. Даследаваў раён вярхоўяў р. Фрэйзер (1878), выканаў геал. здымку рэк Бау і Белі (1880—82) і зах.ч.Скалістых гор (1882—84), а-воў Ванкувер і Каралевы Шарлоты. У 1887—88 узначальваў экспедыцыю па геолага-геагр. вывучэнні тэр.паўн.-зах. Канады. Яго імем названы горад у вусці р. Клондайк на ПнЗ Канады і горны хрыбет у вярхоўях р. Юкан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕ́РТА (Alberta),
буйнейшы вугальны басейн на З Канады, у паўн.ч.Скалістых гор; невял. паўд.ч. басейна ў ЗША. Пл. больш за 250 тыс.км². Агульныя запасы больш як 228 млрд.т. 11 асн. вуглездабыўных раёнаў. Інтэнсіўна распрацоўваецца з 1960-х г. У зах.ч. басейна вуглі каксавальныя, антрацыты, ва ўсх.ч. — бурыя. Каксавальныя вуглі экспартуюцца ў Японію і інш. краіны, энергетычныя выкарыстоўваюцца на мясцовых эл. станцыях. На тэр. басейна таксама здабыча серы, прыроднага газу, нафты, бітумаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКА́Я Я́ШЧАРКА.
марская ігуана (Amblyrhynchus cristatus), паўзун сям. ігуанавых. Эндэмік а-воў Галапагас. Жыве на скалістых берагах паблізу ад лініі прыбою.
Даўж. самцоў да 1,4 м, самкі значна драбнейшыя. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, шэрая, знізу жаўтавата-бурая; самкі святлейшыя. Галава акругленая, тулава масіўнае, хвост веслападобна сціснуты з бакоў. Уздоўж спіны і хваста грэбень з падоўжаных лускавін. Пальцы злучаны кароткай плавальнай перапонкай Добра плавае і нырае. Корміцца водарасцямі. Палігамы. Адкладваюць у норах 1—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЧАТ (Falko rusticolus, або F. gyrfalco),
птушка сям. сакаліных атр. драпежных. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Селіцца на скалістых узбярэжжах мораў і ў лесатундры. Жыве парамі, устойлівымі многія гады. Усюды рэдкі, сусв. папуляцыя ацэньваецца ў некалькі тысяч пар. Падлягае ахове.
Самы буйны з сапр. сокалаў: даўж. да 60 см, маса самца да 1,5 кг, самкі да 2 кг. Апярэнне шэрае або белае з шэрымі меткамі, верх цямнейшы. Корміцца пераважна птушкамі, грызунамі. Гнёзды на скалах, абрывістых берагах ці высокіх дрэвах. Нясе 3—5 яец. Лоўчая птушка для сакалінага палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́РЫЯ (франц. prairie ад лац. pratum луг),
1) прыродная падзона лесастэпу са значным увільгатненнем ў Паўн. Амерыцы. Працягваецца ўздоўж усх. падножжаў Скалістых гор у ЗША і Канадзе. П. былі пашамі, дзе пасвіліся бізоны; цяпер б.ч. іх пад ворывам (вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, бавоўнік). Пашырана эрозія глеб. Падобныя ландшафты характэрны для тропікаў усх. раёнаў Паўд. Амерыкі і Усх. Азіі.
2) Група фармацый травяністай (высакатраўнай) расліннасці ўнутраных ч.Паўн. Амерыкі (ЗША і Канада) стэпавага або радзей лесастэпавага тыпу з перавагай дзернавінных злакаў (кавыль, танканог, барадач, вейнік, бізонава трава і інш.). Таксама — травяністая расліннасць мезафільнага характару з перавагай двухдольных (разнатраўе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКА́НЗАС (Arkansas),
рака ў ЗША, правы прыток Місісіпі. Даўж. 2410 км, пл.бас. 416 тыс.км². Пачынаецца ў Скалістых гарах, цячэ па вузкіх глыбокіх цяснінах (Ройял-Гордж, Гранд-Каньён і інш.), затым з З на У па Вялікіх і на ПдУ па Цэнтр. раўнінах. Мае няўстойлівае рэчышча ў перыяды паводак. Паўнаводная вясною ад раставання снягоў і летам ад дажджоў; характэрны летнія ліўневыя паводкі. Ваганні ўзроўню дасягаюць 8—10 м (каля г. Літл-Рок). Сярэднегадавы расход вады каля 1,8 тыс.м³/с. Суднаходная на 1 тыс.км ад вусця. У сістэме Арканзаса буйныя вадасховішчы. Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Арканзасе гарады Уічыта, Талса, Літл-Рок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́НВЕР (Denver),
горад на З ЗША, каля ўсх. падножжа Скалістых гор, на р. Саўт-Плат. Адм. ц. штата Каларада. Засн. ў 1858 золаташукальнікамі. 467,6 тыс.ж., з горадам Боўлдэр і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн.ж. (1990). Гал.прамысл., гандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Горных штатаў. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр вял.с.-г. (жывёлагадоўля, цукр. буракі) і горнапрамысл. (каштоўныя і рэдкія металы, уран) раёна. Прам-сць: авіяракетная, радыёэлектронная (вытв-сцьЭВМ і інш.), маш.-буд. (прылада- і аўтабудаванне, вытв-сць дарожна-буд. машын, горнага і інш.прамысл. абсталявання), харчасмакавая (мясная, малочная, мукамольная, цукр., піваварная), металаапр., паліграф., цэм., хім., гумава-тэхн., гарбарна-абутковая. Вытв-сцьспарт. інвентару. 2 ун-ты. Музеі. Турызм, цэнтр зімовага спорту. Каля Д. нац. парк Рокі-Маўнтын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙДА́ХА (Idaho),
штат на ПнЗ ЗША. Уваходзіць у групу горных штатаў Далёкага Захаду. Пл. 214,3 тыс.км²; нас. 1099 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — г. Бойсе. Найб. гарады Айдаха-Фолс і Пакатэла. Гар. насельніцтва каля 50%. На б.ч. тэрыторыі адгор’і Скалістых гор (выш. да 3857 м), на З ускраіна Калумбійскага плато, на Пд пласкагор’е Вял. Басейн і раўніна р. Снейк. Клімат кантынентальны, змякчаецца Ціхім акіянам. Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная (серабро, свінец, сурма, малібдэн, ртуць, золата, кобальт, ванадый, цынк, фасфаты, паўкаштоўныя камяні), харч. (асабліва перапрацоўка бульбы), лясная і дрэваапр., хім., радыёэлектронная, каляровая металургія. У таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі пераважае раслінаводства. Гал. культуры: бульба (каля 1/4 збору краіны), пшаніца, кукуруза, ячмень, цукр. буракі, хмель. Садоўніцтва (пераважна яблыкі). Пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Штат перасякаюць 2 транскантынентальныя чыг. магістралі. Развіты турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙЕЛАЎСТО́НСКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ПАРК (Yellowstone National Park). На ПнЗ ЗША у штатах Ваёмінг, часткова Мантана і Айдаха. Першы ў свеце нац. парк. Засн. ў 1782 1872. Пл. 898,3 тыс.га. Ландшафты Скалістых гор, каньёны, вадаспады (выш. да 94 м) на р. Йелаўстан, больш за 3 тыс. гарачых крыніц і гейзераў, у т. л. гейзер Экселсіёр (выш. вывяржэння да 90 м), найб. ў Паўн. Амерыцы высакагорнае воз. Йелаўстан (на выш. 2359 м, пл. 360 км²). 90% тэр. пад хваёвымі лясамі (хвоя, елкі блакітная і Энгельмана, піхты горная і дугласава) з дамешкамі вольхі, бярозы, асіны. Акамянелыя дрэвы на ўчастках, якія раней былі пахаваны пад вулканічным попелам і лавай. У фауне чарнахвосты алень, мядзведзі (барыбал, грызлі), бізон, лось, горны баран і інш.; каля 200 відаў птушак, у т. л. гняздоўі белагаловага арла (нац. сімвал ЗША). Біясферны рэзерват. Турызм. Уключаны ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусв.культ. і прыроднай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́Я (Columbia),
рака на З Канады і ЗША. Даўж. 2250 км, пл.бас. 670 тыс.км². Пачынаецца ў Канадзе з аднайм. возера ў Скалістых гарах на выш. каля 800 м. Цячэ пераважна ў гарах, утварае парогі. У сярэднім цячэнні перасякае мяжу з ЗША і далей цячэ ў вузкіх глыбокіх каньёнах і цяснінах па Калумбійскім плато. У ніжнім цячэнні прарываецца цераз Каскадныя горы, упадае ў Ціхі ак., утварае эстуарый даўж. каля 50 км і шыр. 5—10 км. Гал. прыток р. Снейк (злева). Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады 8470 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Вял. гідраэнергет. рэсурсы. У ЗША на К. плаціны, вадасховішча, ГЭС (Джон-Дэй, Гранд-Кулі, Чыф-Джозеф і інш.). Суднаходная (з абводнымі каналамі) на 450 км ад вусця, акіянскія судны падымаюцца да г. Портленд. У верхнім цячэнні К. (у межах Канады) нац. паркі. Турызм. На К. — гарады Рычленд, Ванкувер, Портленд (ЗША).