скалі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скалі́сты скалі́стая скалі́стае скалі́стыя
Р. скалі́стага скалі́стай
скалі́стае
скалі́стага скалі́стых
Д. скалі́стаму скалі́стай скалі́стаму скалі́стым
В. скалі́сты (неадуш.)
скалі́стага (адуш.)
скалі́стую скалі́стае скалі́стыя (неадуш.)
скалі́стых (адуш.)
Т. скалі́стым скалі́стай
скалі́стаю
скалі́стым скалі́стымі
М. скалі́стым скалі́стай скалі́стым скалі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шэраг падводных або выступаючых з вады скалістых узвышэнняў марскога дна.

Каралавыя рыфы.

|| прым. ры́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалі́сты, ‑ая, ‑ае.

З мноствам скал; падобны на скалы. Горы цягнуліся далёка-далёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя. Шыцік. На скалістых выступах стракацелі рознакаляровыя хусткі, кашулі, плацці. Савіцкі. // Трывалы, як скала. Золата ў нетрах залегла скалістых. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́ма 1, ‑ы, ж.

1. Круты схіл, абрыў. На самай бязлеснай верасовай наддарожнай строме высілася на старасвецкім камені-пастаменце мускулістая, упартая і магутная фігура спалоханага лася — жыхара беларускіх лясоў. Пташнікаў. [Іван] толькі азіраўся на край стромы, дзе вось-вось павінны былі паказацца немцы. Быкаў. Няма на імшарах палескіх Скалістых аснежаных стром... Аўрамчык.

2. Месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае. Строма ракі блішчэла, як друз шкла. Ваданосаў. Згадалася Ганне, як калісьці школьная настаўніца вучыла плаваць яе, малую, бо яна ніяк не адважвалася плысці на строму. Дубоўка. Люблю лясоў зялёных гоман, Крыштальны звон тваіх крыніц, І плынных рэк віры і стромы, І сполахі начных зарніц. Валасевіч. / у перан. ужыв. Трапіўшы ў людскую строму, Краўчанка апынуўся ў канцэртнай зале. Мікуліч. Жанчына накіроўвала кіпучую строму рабочых слоў. Чорны.

стро́ма 2, прысл.

1. Прама ўверх, перпендыкулярна. Цёмнай стужкай дарога клалася ўзбоч лесу, выгіналася крукам на полі, потым строма паўзла ўгару. Савіцкі. Белыя кроны строма вырысоўваліся на фоне яшчэ не зусім сцямнелага неба, нагадвалі купал старажытнай вежы. Дуброўскі. [Вася] паставіў драбіны амаль строма, а збоку, каб лішне не ціснуць на дрэва, падпёр іх жардзінай з рагулькай на канцы. Навуменка.

2. перан. Рэзка, рашуча. Андрэй строма абарваў сваю гутарку і адвярнуўся ў акно. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)