ФРЭ́ЙЗЕР (Fraser),
рака на ПдЗ Канады. Даўж. 1370 км, пл. бас. каля 220 тыс. км². Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае Унутр. плато Брыт. Калумбіі, упадае ў праліў Джорджыя Ціхага ак. каля г. Ванкувер. Сярэдні расход вады 3550 м³/с. Разводдзе з мая да верасня. Ледастаў з ліст.—снеж. да сак.—красавіка. Суднаходная ў ніжнім цячэнні (на 180 км). У вусці — г. Нью-Уэстмінстэр. Адкрыта англ. падарожнікам С.Фрэйзерам у 1805—07.
т. 16, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)