Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр.чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыні́ты ’свярбець (аб ране)’ (палес., Клім.). Таго ж паходжання, што і брыня́ць ’набухаць’ (гл.). Па сваёй форме брыні́ты дакладна адлюстроўвае *brьněti, а па значэнню вельмі блізкае да брыня́ць. Гэта даказвае, што і брыня́ць таксама можа паходзіць ад *brьněti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
swędzić
swędzi|ć
незак.свярбець;
swędzić go ręka — у яго свярбіць рука;
swędzić mnie — мне свярбіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус.перши́ть ’тс’, польск.pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш.pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац.pršať ’тс’, славен.pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв.pr̀šiti ’тс’, балг.пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл.*pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ.peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.
2.безл. (болеть от ссадин, ожогов) шчыме́ць; (печь) пячы́; (зудеть)свярбе́ць;
в го́рле са́днит у го́рле шчымі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Свярбі́га, свербі́га ‘тс’ ‘свірэпа звычайная, Barbarea vulgaris R. Br.’ (Дэмб. 1; маг., Кіс.; Гарэц., Касп.). Укр.сверби́га ‘свярбігуз, Bunias orientalis’, рус.сверби́га ‘тс’ і ‘палявая гарчыца’. Ад асновы сверб‑ з суф. ‑іг(а); гл. Праабражэнскі, 2, 257. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), у дзеяслове ад кораня сверб‑ заключана і значэнне ‘драць’, якое перадае смакавае адчуванне ад гэтых горкіх раслін. Гл. свярбець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сму́ніць ‘пацерці звітую вяроўку, каб зрабіць яе больш мяккай’, ‘трапаць абутак, адзежу; зношваць збрую’ (Нік. Очерки), сьму́ніць ‘церці, выціраць’, сюды ж асму́ніць ‘абсмыгаць, абцерці, абтрапаць’ (Ласт.). Параўн. рус.-ц.-слав.присмѧнѫти ‘прывянуць’, присмѧдитисѧ ‘прыгараць’. Вытворнае ад прасл.дыял.*smǫditi ‘паліць, капціць, вэндзіць’, якое лічыцца фанетычным варыянтам *svǫditi ‘тс’, суадноснага з svęděti ‘быць высушаным, знаходзіцца ў гарачыні’, што ўзыходзіць да і.-е.*(s)u̯endh‑ ‘памяншацца, убываць, вянуць’. Змена sv > sm пад уплывам слоў тыпу смала, смага (гл.). Параўн. укр.дыял.сму́дитися ‘смажыцца, пражыцца’, польск.smądzić ‘вэндзіць’, swędzić ‘свярбець’, smędzić się ‘ледзве гарэць’, в.-луж.smudźić ‘смаліць’, н.-луж.smuźiś ‘абпальваць, смаліць’, чэш.smouditi ‘паліць, капціць’, славац.smudiť ‘чадзіць, капціць’, серб.-харв.сму́дити ‘смаліць; абпальваць’, славен.smoditi ‘паліць, прыпальваць’, балг.смъдя́ ‘свярбець’, макед.смади ‘абпальваць’, роднасныя ст.-англ.swindan ‘знікаць, прападаць’, ням.schwinden ‘тс’. Гл. Глухак, 567; SEK, 4, 330; Бярнар, Бълг. изсл., 265–266; Шустар-Шэўц, 1324; ЕСУМ, 5, 330–331. Параўн. смурыжыць (гл.).