Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАСТАДО́НТЫ [Mastodontidae ад грэч. mastos грудзі, сасок + odus (odontos) зуб],
сямейства выкапнёвых млекакормячых атр. хобатных. Вядомы з позняга палеагену—неагену (каля 30 млн. гадоў назад) у Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. Каля 15 відаў. Жылі ў лясах, лесастэпах, на балотах.
Выш. ў карку да 3,2 м. Адрозніваюць М. бугорыстазубых (зубы складаліся з асобных саскападобных бугаркоў — адсюль назва) і М. грэбенязубых (бугаркі зубоў утваралі папярочныя грабяні). Разцы ў выглядзе доўгіх іклаў (біўні) па адной пары ў верхняй 1 ніжняй сківіцах або 1 пара ў верхняй сківіцы. Расліннаедныя. Ад грэбенязубых М. паходзяць сланы. Па рэштках М. вызначаецца ўзрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ська ’матачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл.*sysati, параўн. укр.сиса́ти, польск.sysać, славен.sísati, серб.-харв.си̏сати, балг.дыял.си́сам, макед.сиса, ст.-слав.сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр.сиса́к ’цыбук’, славен.sȋsek ’сасок (грудзей), соска’, серб.-харв.си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял.сиска ’сасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sutek
sut|ek
м.сасок; смочка;
zapalenie ~ka мед. мастыт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАСТАПАТЫ́Я (ад грэч. mastos грудзі, сасок + pathos пакута, хвароба),
паталагічны стан малочнай залозы ў жанчын; шэраг гіперпластычных змен у тканках малочнай залозы пад уплывам гарманальных парушэнняў; перадракавы працэс. Найчасцей узнікае ва ўзросце 40—50 гадоў (у 30—40%), асабліва ў жанчын з парушэннямі функцый яечнікаў, хваробамі шчытападобнай залозы і інш. хваробамі. Адрозніваюць дыфузную і вузлавую формы. Дыфузная пашкоджвае частку ці ўсю залозу, або абедзве залозы. Сімптомы: балючасць, парушэнне і зацвярдзенне тканак, асабліва перад менструацыяй. Вузлавая форма лакальнага характару ў выглядзе адзінкавых ці некалькіх вузлоў з выразнымі контурамі, пры прашчупванні вузлоў балючасць. Лячэнне тэрапеўт., пры прагрэсіраванні аператыўнае (асабліва вузлавых форм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск.papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Zítzef -, -n разм.
1) сасо́к, цы́цка
2) вы́мя, до́йла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
масты́т
(лац. mastitis, ад гр. mastos = сасок)
запаленне малочнай залозы; грудніца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цы́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Рмн. ‑цак; ж.
Разм.
1. Грудзі жанчыны. [Старая:] — А ты глядзі — малая ўстане ды цыцкі папросіць...Брыль.— Вось бачыце, якое .. [дзіця]? — стаяла на сваім гаспадыня. — Ёй дай матчыну цыцку.Новікаў.
2.Сасок у млекакормячых. Цыцкі ў каровы патрэскаліся. □ Пасля, сумуючы па цыццы, У адным капаліся [парасяты] карытцы.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСТЫ́Т (ад грэч. mastos сасок, грудзі),
грудніца, гнойна-запаленчае захворванне малочнай залозы. У жанчын найчасцей бывае пасля родаў (лактацыйны) ад пападання інфекцыі (стафілакокі, стрэптакокі і інш.) праз трэшчыны саскоў. Узнікненню садзейнічаюць застой малака, ускладненыя роды, агульныя хваробы. Звычайна развіваецца з аднаго боку. Зрэдку хварэюць дзяўчаты і нават мужчыны; бывае таксама М. нованароджаных. Цячэнне вострае, т-ра 38—39 °C, боль, зацвярдзенне і значнае павелічэнне малочнай залозы. Без лячэння ў залозе ўтвараецца балючы інфільтрат (інфільтрацыйны М.), скура чырванее, павялічваюцца падпахавыя лімфавузлы. Бывае таксама флегманозны (нагнаенне інфільтрату) і гангрэнозны (амярцвенне тканак). Лячэнне вострай і інфільтратнай форм тэрапеўтычнае, флегманознай і гангрэнознай хірургічнае. У жывёл М. бывае ў самак млекакормячых, часцей у кароў і коз у першыя тыдні пасля ацёлу (акоту) і ў час запускання. Часцей працякае скрыта. Прыводзіць да зніжэння ці страты малочнай прадукцыйнасці, пагаршэння якасці малака.