Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГУ́НДУЛІЧ (Gundulić) Іван (9.1.1589, г. Дуброўнік, Харватыя — 8.12.1638),
харвацкі паэт. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Атрымаўшы выдатную адукацыю, займаў высокія грамадскія пасады ў Дуброўніцкай рэспубліцы. Дэбютаваў у 1610 перакладамі твораў Т.Таса, Банарэлі і інш. Пісаў лірычныя (паэма «Сарамлівы закаханы») і рэліг.-дыдактычныя (зб. «Спевы пакорлівыя цара Давіда», 1621, і інш.) творы, міфалагічна-пастаральныя п’есы (найб. вядомая — «Дубраўка», паст. 1628). Вяршыня творчасці — эпічная паэма «Асман» (1621—38; апубл. 1826), прысвечаная перамозе польскага войска над турэцкім у бітве пад Хоцінам (1621), прасякнутая ідэяй адзінства ўсіх славян і хрысціян.
Тв.:
Рус.пер. — Осман. Мн., 1969.
Літ.:
Зайцев В.К. Между Львом и Драконом: Дубровницкое Возрождение и эпическая поэма И.Гундулича «Осман». Мн., 1969.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЫША́Р (Richard) П’ер [сапр.Дэфей
(Defays) П’ер Рышар Марыс Шарль Леапольд; н. 16.8.1934, г. Валансьен, Францыя], французскі акцёр, рэжысёр. Выступаў у кабарэ, мюзік-холах. У кіно з 1968. Стварыў вобраз добрага, невязучага, дзівакаватага героя ў фільмах «Высокі бландзін у чорным чаравіку» (1972),
«Вяртанне высокага бландзіна» (1974), «Забаўка» (1977), «Укол парасонам» (1980), «Бацькі» (1984), «Уцекачы» (1986), «Налева ад ліфта» (1988), «Стары шэльма» (1992) і інш. Паставіў камедыі, у якіх іграў гал. ролі: «Рассеяны» (1970), «Я нічога не ведаю, але ўсё раскажу» (1973), «Я сарамлівы, але я лячуся» (1978), «Гэта не я, гэта ён» (1979) і інш. Зняўся ў Грузіі ў фільмах «Тысяча і адзін рэцэпт закаханага кулінара» (1996), «Лета, або 27 згубленых пацалункаў» (2000). У 2001 гастраліраваў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bashful
[ˈbæʃfəl]
n.
сарамлі́вы, сарамя́жлівы, нясьме́лы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
self-conscious
[,selfˈkɑ:nʃəs]
n.
сарамлі́вы, зьбянтэ́жаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
канфу́злівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы. Канфузлівая дзяўчына. □ На фронце [Саламон] не быў ні палахлівыя, ні канфузлівым, а тут — канфузіцца...Бядуля.// Які выражае канфуз, збянтэжанасць. Канфузлівы выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kéuscha цнатлі́вы, цно́тны, няві́нны; сарамлі́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)