*Рашо́та, рэшо́то ’рэшата’, ’прылада для лоўлі рыбы’ (ПСл). Гл. рэшата2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́та, -а, М сі́це, мн. -ы, -аў, н.
Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.
Прасеяць муку на с.
Працадзіць варыва на с.
|| памянш.сі́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым.сі́тавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Fégef -, -n тэх. сі́та, рэ́шата
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Siebn -es, -e сі́та, рэ́шата
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рэшэме́та ’стаўная рыбалоўная пастка з уваходам у цэнтры: Рэшэмета — таке рэшэто з дзірочкой’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэшата і мятаць. Гл. рэшата.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sieve
[sɪv]1.
n.
рэ́шата, сі́та n.
2.
v.t.
прасява́ць, прасе́йваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
карава́йніца, ‑ы, ж.
Разм. Жанчына, якая прымае ўдзел у выпечцы і дзяльбе каравая на вяселлі. Каравайніцы ўнеслі наручніках вялізны, як рэшата, пірог.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі поўны. Міхалапава Аксеня ішла аднойчы з лугоў і несла рэшата, паўнюткае свежага шчаўя.Лупсякоў.Неўзабаве .. [вагон] ужо быў паўнюткі людзей.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗДРАБНЯ́ЛЬНІК КАРМО́Ў,
машына для здрабнення кармоў перад скормліваннем с.-г. жывёле. Ёсць здрабняльнікі грубых кармоў (саломы, сцёблаў кукурузы і да т.п.), караняплодаў, бульбы, зялёнай масы, сіласу і інш. Здрабненне робіцца рэжучымі дыскамі, барабанамі з нажамі, малатковымі ротарамі і інш. Для здрабнення кармоў выкарыстоўваюць таксама драбілкі (зерня, саломы, сена, кукурузы ў пачатках), саломасіласарэзкі, каранярэзкі, цёркі і інш. машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЕ́ЛЬ,
1) дэсертная страва з соку, адвару ягад і садавіны, завараных з крухмалам, вядомая ў беларусаў і многіх народаў свету.
2) Бел. страва з аўсянай, жытняй, пшанічнай мукі грубага памолу. Расчынялі на заквасцы. Рошчыну на К. ставілі ў цёплае месца на ноч, потым працэджвалі і з цэду гатавалі К. Часам варылі прэсны К. з гароху; гарох моцна разварвалі і прапускалі праз рэшата, прыпраўлялі алеем, салам. На посную куццю быў адной з абавязковых страў.