Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
áufwühlenvt
1) рыхлі́ць, уско́пваць
2) узбуджа́ць, падбухто́рваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
scarify
[ˈskærɪfaɪ]
v., -fied, -fying
1) абдзіра́ць, рэ́заць (паве́рхню)
2) Figur. во́стра крытыкава́ць, зьневажа́ць
3) рыхлі́ць(гле́бу)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ры́хлік ’акучнік’ (міёр., Нар. сл.). Ад ры́хліць (гл.) з дапамогай суф. ‑ік‑ як цягні́к, кры́цік ’сноп накрываць мэндлікі’ (Пра словаўтваральны тып глядзі Сцяцко, Афікс. наз., 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр.палес.пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ.i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавалачы́ць (переволочы́ць) ’апрацаваць (грады)’ (хойн., Мат. Гом.), сюды ж піравалака́ць ’пасеяную і забаранаваную збажыну пераяжджаць бараной уздоўж загонаў’ (Варл.). Да пера- і валачы́ць са старым значэннем ’рыхліць (зямлю)’, з якім слова ўжывалася ў больш старажытныя часы, калі замест сахі або бараны выкарыстоўвалася вершаліна ’верхняя частка яліны з завостранымі сукамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капа́ць
1. gráben*vt;
2. (рыхліць) (úm)gráben*vt;
3. (выкапаць) áusheben*vt (ямуі г. д.), áusgraben*vt;
капа́ць бу́льбу Kartóffeln gráben* [róden]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БУЛЬБАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для ўборкі бульбы. Выкопвае бульбу, аддзяляе клубні ад глебы, бацвіння, раслінных рэшткаў, збірае клубні ў бункер-накапляльнік і выгружае іх у трансп. сродкі. На Беларусі выкарыстоўваюцца пераважна розныя мадыфікацыі паўнавясных двухрадковых элеватарных бульбаўборачных камбайнаў, выпускаюцца («Лідсельмаш») аднарадковыя бульбаўборачныя камбайны Л-601 і двухрадковыя Л-605.
Камбайн Л-605 — паўнавясны, агрэгатуецца з трактарамі МТЗ-82, -102, прывод рабочых органаў ад вала адбору магутнасці трактара. З дапамогай лемяша, асн. і дапаможнага элеватараў, камякадавільніка, падоўжнай і папярочнай пальчыкавых горак, сістэмы транспарцёраў камбайн падразае пласт глебы з двух сумежных радкоў, рыхліць і сепарыруе глебу, аддзяляе і скідвае на поле бацвінне і раслінныя рэшткі, раздзяляе клубні і дамешкі. На пераборачных транспарцёрах уручную адбіраюць з патоку клубняў камяні і дамешкі, з патоку дамешкаў — клубні. Дамешкі скідваюцца на поле, клубні — у бункер (ёмістасць 2 т). Рабочая скорасць камбайна да 3,5 км/гадз, прадукцыйнасць 0,18—0,24 га/гадз.